г. Минск, пл. Октябрьская, 1, Галерея «Университет культуры»
53.902845, 27.560801

7 снежня а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адкрыецца выстава маляваных дываноў “На шчасце, на долю” з фондаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”.

Маляваныя дываны – від народнай размалёўкі; маляваныя на тканіне ці паперы мастацкія вырабы, прызначаныя для ўпрыгожвання інтэр’ера народнага жылля.

Найбольшае распаўсюджанне атрымалі прыкладна ў 20-60-я гады XX стагоддзя ў вёсках і мястэчках Беларусі, асабліва ў Глыбоцкім, Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці, Слуцкім, Салігорскім раёнах Мінскай вобласці, на Палессі.

Пачынаючы з канца 1980-х гадоў супрацоўнікі музея-запаведніка “Заслаўе” пад час экспедыцый збіралі не толькі дываны, але і фотаздымкі, дакументы, успаміны родных і сучаснікаў народных майстроў. Дзякуючы гэтаму, мы ведаем імёны Фёдара Сухавілы, Ядвігі Вайцешык, Генадзя Кузаўкова. У фондах захоўваецца унікальная калекцыя маляваных дываноў Язэпа Драздовіча і Алены Кіш.

Традыцыйнае народнае мастацтва застаецца той жыватворнай крыніцай, якая ратуе нас ад бяспамяцтва і душэўнай чэрствасці, натхняе на творчасць.

У экспазіцыі выставы будуць прадстаўлены творы, якія маюць вялікую гісторыка-культурную каштоўнасць.


Куратар выставы: Кавалёў Яўген Аляксандравіч – намеснік дырэктара па навуковай працы Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”, кандыдат культуралогіі

Тэлефон / факс: 327-26-12.


Выстава маляваных дываноў «На шчасце, на долю» на карте: