г. Минск, ул. Академичсекая, 5
53.919537, 27.600062
28 верасня а 16:00 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца літаратурна-музычны вечар да Міжнароднага дня перакладчыка “І кожны міг сябе я пазнаю часцінкай злітаю вялікага сусвету…”.
З нагоды Міжнароднага дня перакладчыка з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа падрыхтавана выстаўка, на якой будуць прадстаўлены пераклады твораў класіка, рэдкія рукапісы і фотаздымкі. У мерапрыемстве прымуць удзел вядомыя паэты, беларускія перакладчыкі, а таксама музыканты, акцёры, якія выканаюць творы пісьменніка ў перакладах на замежныя мовы. Тэлефон для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Літаратурна-музычны вечар да Міжнароднага дня перакладчыка на карте: