Гомельская область, Калинковичский район
У вёсцы Навінкі Калінкавіцкага раёна захаваўся жывы абрад «Перанос свячы», які існуе з пачатку 19 стагоддзя. Раз у год, менавіта на другі дзень Тройцы, у панядзелак, Ікону і “Свячу” пераносяць з хаты ў хату.

Ад хаты, дзе была “Свяча” і праз усю вуліцу да наступнай хаты, куды пераносяць свячу, дарогу засцілаюць суцэльным палатном (ручнікамі) і ўпрыгожваюць кветкамі. Ікону, як правіла, нясуць дзяўчаты з роду гаспадароў хаты, якая прымае “Свячу”, ўсе жыхары вёскі, асабліва хворыя, нямоглыя “падлазяць” пад Ікону, пакуль яе нясуць да другой хаты, просяць у Бога здароўя, дапамогі…

На працягу некалькіх гадоў “Свяча” абыходзіць усю вёску.

У пярыяд Вялікай Айчыйнай вайны “Ікону і Свячу “ людзі схавалі ( закапалі ў зямлю), пасля вайны абрад зноў пачаў дзейнічаць.

Организаторы и контактная информация: отдел идеологической работы культуры и по делам молодежи Калинковичского райисполкома. Тел./факс 8-02345 3-16-10; 4-02-90; E-mail:: otdel- kultury@ mail.ru

Обряд «Перанос свячы» на карте: