Ru
En Bl

Берка Берман і фотаапараты «Зеніт»: новая экспазіцыя ў Вілейцы


18.05.2018

описание

– Экспазіцыя будзе складацца з чатырох частак, – распавяла Рэгіянальнай газеце дырэктар Надзея Аўдзей. – У першай з дапамогай здымкаў і дакументаў мы прадставім раку Вілію, а таксама першае вілейскае вытворчае прадпрыемства – «Буддэталі».

ZENIT.jpg

Другую частку прысвецяць вілейскаму фотамастаку Берку Берману – чалавеку, з фотаздымкамі якога асацыюецца Вілейка 1930-х гадоў.

Трэцяя частка будзе ўяўляць сабой сапраўдную гасціную пачатку XX стагоддзя. Тут расставяць старую мэблю, што захоўваецца ў фондах музея.

Завершыць экспазіцыю звесткі пра завод «Зеніт».

Будуць дзейнічаць інтэрактыўныя пляцоўкі для фатаграфавання. А некаторыя экспанаты дазволяць памацаць рукамі.

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.