Ru
En Bl

Летнік на радзіме Васіля Быкава запрашае моладзь


19.06.2018 - 24.06.2018

описание

Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка.

Syadziba-Vasilya-Bykava-u-Bychkah.jpg

Летнік ладзіцца трэці раз. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі Уладзімір Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандр Лукашук ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

Удзельнікаў школы чакаюць выступы экспертаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадскіх дзеячаў, творчыя сустрэчы, гульні, майстар-класы і новыя знаёмствы.

За будынкам школы Васіля Быкава цяпер даглядае грамадскасць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над яе аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніку.

Умовы

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы. Удзельнікам трэба запоўніць анкету  да 5 чэрвеня.

Пытанні можна задаць праз мэйл: AITButsefal@gmail.com

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.