Ru
En Bl

Made in Hrodna. Выстава пра знакамітую, але забытую гродзенскую прамысловасць


20.04.2018 - 01.09.2018

описание

Выстава распавядае пра прамысловасць горада з XIX ст. да першай паловы XX ст., пра вядомыя прадпрыемствы, якія існавалі тады, і пра іх прадукцыю.

На выставе можна не толькі паглядзець каштоўныя экспанаты, але таксама пазнаёміцца з іх падрабязнай гісторыяй. Напрыклад, у 1930-я гады Гродна славіўся сваімі матацыкламі, ігральнымі картамі, півам і многім іншым, чаго цяпер не выпускаюць.

grodno.jpg

—Гэтай выставай мы хочам расказаць пра штодзённае жыццё гродзенцаў праз прызму эканомікі. Праз тое, што гродзенцы на працягу многіх гадоў стваралі сваімі рукамі. Пачынаючы ад самых банальных рэчаў, як будаўнічы матэрыял, і заканчваючы прадукцыяй былых тытунёвай і пераплётнай фабрык, піўзавода, кафлярні і іншыя. За кожным такім прадпрыемствам хаваецца свая гісторыя, якую мы пастараліся хоць трохі ўзнавіць, — сказаў Hrodna life аўтар выставы Андрэй Вашкевіч.

Выстава працуе да пачатку восені.

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.