Ru
En Bl

Як выглядалі дамкі майстроў на вуліцы Ажэшкі ў Гродна, якія знішчылі вялікія грошы

Автор: Андрэй Мяцельскі, Hrodna.life
Ссылка: hrodna.life
11.04.2018

Адкуль узяліся і куды зніклі характэрныя дамкі з вуліцы Ажэшкі, якіх раней было ажно 20, а цяпер застаўся толькі адзін? Расказваем, што згубіла тызенгаўзаўскую забудову, якую не закранула ніводная вайна.

Забудове былой каралеўскай вёскі Гарадніца, якую хацеў пераўтварыць у «Квітнеючую Галандыю на Нёмане» стараста Антоній Тызенгаўз, моцна не пашанцавала. З 40 будынкаў, узведзеных у другой палове 18 ст., ацалела не больш дзясятка. Асабліва пашчыравалі над 200-гадовымі будынкамі савецкія партыйныя і мясцовыя граданачальнікі, якія за 20 гадоў з 1960 па 1980 гады ўмудрыліся зруйнаваць абедзве кармчы «Раскоша» і «Галеча», некалькі ацалелых лямусаў-складоў, рэшткі млыноў у даліне Гараднічанкі, старую эканамічную кантору, тызенгаўзаўскія кузні і аж дзевяць старых домікаў замежных майстроў з прыгожымі цаглянымі фасадамі.

Самая першая выява домікаў майстроў на плане Тодта канца 18 стагоддзя.

Усе дамкі перажылі сусветныя войны

Гарадніца Антонія Тызенгаўза была горадам у горадзе. Тут знаходзіліся мануфактуры, склады, стайні, адміністрацыйныя будынкі, млыны, казармы для жаўнераў, а таксама жытло для замежных майстроў (немцаў і французаў) з усёй неабходнай інфраструктурай — домам малітвы, тракцірам, карчмой, першай у гісторыі Гродна кавярняй.

Самы стары здымак дамоў майстроў з артыкула Юзафа Ядкоўскага яшчэ перад Першай сусветнай вайной. Гэта няцотны бок вуліцы, там дзе была крама Маскоўская.

У адрозненне ад мясцовых прыгонных сялян, якія працавалі на мануфактурах як некваліфікаваная сіла і жылі невядома дзе, майстры былі расселеныя Тызенгаўзам у зручных доміках, якіх уздоўж сучаснай вуліцы Ажэшкі было пабудавана 20.

На гэтым фота часоў Першай сусветнай вайны можна добра разгледзець, дзе знаходзіліся домікі майстроў.

Да пачатку 20 ст. з гэтых 20 домікаў засталіся 10. Усе яны перажылі і першую і другую сусветную войны. Пяць з іх размяшчаліся на цотным баку вуліцы. Адзін домік стаяў адразу за былым Домам Афіцэраў, пасля ішла доўгая двухпавярховая камяніца, а за ёй аж чатыры дамы, якія заканчваліся паваротам з Ажэшкі на неіснуючую цяпер вуліцу Ліёнскую.

З няцотнага боку дамкі пачыналіся адразу за Свята-Пакроўскім саборам і за чацвертым домам ішоў разрыў на будынак з цяперашняй кавярняй «Кава Саўнд» і пасля ішоў захаваны дасюль домік, дзе цяпер знаходзіцца музей.

Замест даўніны — савецкія «шэдэўры»

У міжваенныя гады ўсе гэтыя дамы, як і большасць тызенгаўзаўскіх будынкаў, былі ўзятыя пад ахову. Прыйшла савецкая эпоха і толькі спецыялісты па архітэктуры з Масквы і Ленінграда Ягораў і Квітніцкая катэгарычна заклікалі гарадскія ўлады захаваць цікавую забудову горада. Алена Квітніцкая нават прысвяціла Тызенгаўзаўскай забудове некалькі артыкулаў у навуковых часопісах.

Гарадніцу згубілі не войны, а найперш вялікія «нафтавыя» грошы, якія СССР пачаў зарабляць у 1960−70-х гг. Грошай было шмат і мясцовыя архітэктары, якія цікавіліся не столькі спадчынай Гродна, колькі ўласнымі ганарарамі, запоўнілі цэнтр горада сваімі архітэктурнымі «шэдэўрамі», напрыклад домам з крамай «Башмачок» або хрушчоўкай, дзе да нядаўняга часу размяшчался крама «Маскоўская».

Аднавіць — не надта цяжка

Разуменне страчанага пачало прыходзіць досыць хутка. Ужо ў сярэдзіне 1980-х гг. пра ахову Гарадніцы пачалі гаварыць на рэспубліканскім узроўні. Але да таго часу ад 10 існаваўшых у 1960-х г. тызенгаўзаўскіх дамкоў застаўся толькі адзін.

Адзіны ацалелы дамок цяпер мае нумар 37, а адразу па вайне меў нумар 39.

Інтэр’еры домікаў майстроў

Сёння кожны жадаючы пабачыць, як жылі майстры 18 ст. у сваіх дамках, павінен зайсці ў Музей гісторыі Гарадніцы на Ажэшкі, 37, паглядзець рупліва адноўленыя інтэр'еры і пасумаваць аб страчанай забудове гэтага цудоўнага раёна горада. Што праўда, аднавіць некаторыя домікі майстроў пры адпаведным жаданні гарадскога начальства было б не асабліва цяжка. Месцы некаторых з іх засталіся пустыя.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Як выглядаў кляштар на месцы драмтэатра ў Гродне — шмат старых фота

Гэтая мясціна Гродна змянілася да непазнавальнасці. Драмтэатр стаў «візітоўкай» горада. Гэта, мабыць, адзіная сапраўды

Статьи
Коні найвялікшага караля: як памёр і што пакінуў пасля сябе ў Гродне Стэфан Баторый

Кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый памёр у Гродзенскім старым замку, пакінуўшы пасля сябе не толькі славу на

Наследие
Свято-Покровский кафедральный собор в Гродно

Этот храм был построен в 1907 году в память о погибших в Русско-японской войне солдатах. Долгое

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые