Ru
En Bl

1918. Нараджэнне новага свету


14.11.2018 - 02.12.2018

описание

14 лістапада 2018 года ў 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі адкрыецца выстава «1918. Нараджэнне новага свету» ў рамках аўтарскага праекта Уладзіміра Ліхадзедава «У пошуках страчанага» да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны. 

У ходзе мерапрыемства пройдуць дзве прэзентацыі. Вядомы калекцыянер і гісторык Уладзімір Ліхадзедаў прадставіць фотаальбом «Беларусь 1914–1918. Вайна і мір», паказваючы рэаліі Усходняга фронту вачыма расійскіх і германскіх салдат. А затым ў 18.00 у музейным дворыку вядомая кампанія-распрацоўшчык кампутарных гульняў «Wargaming» зладзіць прэм’ерны паказ новага кароткаметражнага фільма «Атака мерцвякоў: Асавец», распавядаючага пра жахі Першай сусветнай на прыкладзе бітвы за Асавецкую крэпасць.

Выстава «1918. Нараджэнне новага свету» не толькі дасць магчымасць пазнаёміцца з каштоўнымі гістарычнымі матэрыяламі, але і прадэманструе сучасныя падыходы да інтэрпрэтацыі трагедыі «Вялікай вайны». Мінскі цэнтр распрацоўкі «Wargaming» прадаставіць для часовай экспазіцыі эксклюзіўныя мультымедыйныя матэрыялы, прысвечаныя бранетэхніцы Першай сусветнай вайны, у тым ліку 3D-праекцыю першага серыйнага танка «Mark I».

На выставе будуць прадстаўлены ўнікальныя артэфакты з прыватнай калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава, якія дазваляюць пабачыць вайну непасрэдна вачыма яе ўдзельнікаў: знакамітага немецкага франтавога фатографа Фрыца Краўскопфа, простага расійскага афіцэра-артылерыста Гродзенскай крэпасці паручыка Конанава, вядомага мемуарыста-франтавіка А.А. Успенскага. Сярод экспанатаў – пісьмовая прылада каменданта Гродзенскай крэпасці генерала М.Н. Кайгародава, унікальны каталог гістарычнай выставы, арганізаванай у 1918 годзе ў Мінску нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй, творы мастацтва, створаныя ў нямецкім палоне расійскімі і французскімі афіцэрамі, і шмат іншага.

Дзе: г. Мінск, Нацыянальны гістарычны музей, вул. К.Маркса, 12

Калі: з 14 лістапада па 2 снежня

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.