«5+5». Персанальная выстаўка Аксаны Аракчэевай | Планета Беларусь
Ru
En Bl

«5+5». Персанальная выстаўка Аксаны Аракчэевай


28.04.2018 - 16.05.2018

описание

Аксана Аракчэева вучылася у такіх мастакоў, як Віктар Варламаў, Леанід Каленік, Генадзь Грак, Віктар Мікіта, Людміла Кальмаева, Уладзімір Савіч. Пасля завяршэння аддзялення графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута працавала ў розных выдавецтвах, стварала ілюстрацыі да кніг. Прымае ўдзел у выставах з 1986 г. Працуе ў станкавай і кніжнай графіцы, жывапісу, анімацыі.

55-001.jpg

На выстаўцы экспануюцца зусім новыя творы мастачкі, зробленыя ў 2017 і 2018 гадах – чатыры партрэты: «Сад Скарыны» да 500-годдзя першадрукара, партрэт абата Страгаўскага кляштара ў Празе, партрэт тэлевядучай і этнографа Ларысы Мятлеўскай «Свацця», «Змяіная Каралева» (па матывах твора  М. Багдановіча, а таксама ілюстрацыі да новых кніжак для дзяцей Тамары Бунта «Чароўны кошык» (2017) і Дзмітрыя Юртаева «Ни секунды тишины» (2018).

Упершыню Аксана Аракчэева пазнаёміць яшчэ з адным сваім хоббі – вопраткай, якую мастачка зрабіла сваімі рукамі. Сукенкі, аздобленыя вышыўкай з бісеру, спадніцы, камбінезон, пуловеры, вязаныя ніткамі мулінэ, ірыс і інш.

Творы Аксаны Аракчэевай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Фондзе БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, а таксама ў іншых музеях і галереях Беларусі і замежжа. Аксана Аракчэева узнагароджана Дыпломам ЮНЭСКА (2015), з’яўляецца лаурэатам прэміі Васіля Віткі (2016).

Дзе: г. Мінск (Верхні город), Музычны завулак, 5

Калі: 28.04.2018

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.