en | by | de | pl

Чытаем Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Запрашае Лошыцкая сядзіба

Беларусь, Минск проезд Чижевских, 8-2

05.02.2022

описание

5 лютага а 15-й гадзіне ў музеі «Лошыцкая сядзіба», філіяле ДУ «Музей гісторыі горада Мінска», адбудзецца мерапрыемства «Чытаем Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча: фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”», арганізаванае сумесна з Беларускай дзяржаўнай філармоніяй для дзяцей і юнацтва.

4 лютага 1808 г. па Бабруйскім павеце Мінскай губерні з падачы мясцовага конюха разнеслася навіна аб тым, што ў старога падчашага Яна Марцінкевіча, арандатара фальварка Панюшкавічы, і ў яго другой жонкі Марцыяны з Нядзвецкіх, нарадзіўся сын, названы двума імёнамі Вінцэнт-Якуб. Дзіця нарадзілася слабым, але мела прагу да жыцця і здолела «зачапіцца» ў гэтым свеце. Будучы пісьменнік рана асірацеў, яго выхаваннем займаліся сваякі. З 1827 г. у Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча пачалося самастойнае жыццё, шляхам на ўсход ён ехаў у губернскі Мінск за пасадай кансістарскага служачага…

5 лютага, у 214-гадавіну са дня нараджэння, прапануем узгадаць фарс-вадэвіль «Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, частага госця Яўстафія Прушынскага, гаспадара Лошыцкай сядзібы ў 1820–1877 гг. У гонар сяброўства шляхціч Вінцэнт напісаў паэмы «Купала» і «Вечарніцы», якія, у тым ліку, апавядаюць аб падзеях у Лошыцы.

Літаратурная гульня па матэрыялах «Пінскай шляхты» дапаможа болей даведацца пра побыт беларускага Палесся – малой радзімы апошняй гаспадыні Лошыцкай сядзібы Ядзвігі Любанскай з Кеневічаў.

Акрамя таго, на мерапрыемстве ў выкананні салістаў Філармоніі прагучаць асобныя з’явы «Пінскай шляхты», музычныя творы на словы заснавальніка беларускай драматургіі.

Квіткі на мерапрыемства даюць магчымасць наведаць экспазіцыю музея.

Браніраванне квіткоў магчыма па тэлефоне: (017) 396 18 86, праз электронную пошту loshytsa@gmail.com альбо сацыяльныя сеткі музея ВКонтакте, Facebook і Instagram (/loshytsamuseum).

Уваходны квіток: 10.00 BYN – дарослыя,  8.00 BYN – студэнты, 5.00 BYN – навучэнцы.

фотографии

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.