en | by | de | pl

Cвята Багач на Дукорскім маёнтку


26.09.2021

описание

Здаўна нашыя продкі адзначалі Багач падчас восеньскага раўнадзенства.

Гэта земляробчае свята, што спраўлялі пасля заканчэння жніва. Запрашаем прыняць удзел у правядзенні старадаўняга абраду, паўдзельнічаць у майстар-класах па танцах ды народных рамёствах, паслухаць выдатныя беларускія гурты ды, нарэшце, пакаштаваць традыцыйных страваў Беларусі.

ПРАГРАМА СВЯТА

12:00 – Адкрыццё свята 

12:30 – Выступ гурта Явар 

13:00 – Абрад "Багач" ад Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства 

13:30 – Выступ і майстар-клас па танцах ад Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства 

14.30 – Забавы ды гульні ад вядоўцы

15:00 - Выступ этнічнага гурта Aratseya 

16:00 - Выступ гурта Няміга 

17:00 - Выступ фолк-гурта Rokash 

18:00 – Закрыццё фестывалю

АЛЬТЭРНАТЫЎНЫЯ ПЛЯЦОЎКІ

Музычная:

13.00 – Канцэрт-лекцыя “Ад дуды да раяля” ад Алеся Лася  

15.00 – Забавы, танцы і спевы ад гурта Явар

Беларускі строй:

  • усё пра беларускі народны строй
  • майстар-класы па ткацтву, пляценню лапцей

Беларускі быт:

  • майстар-клас па разьбе з дрэва
  • майстар-классы ад ганчароў

Беларуская нацыянальная кухня:

  • эксперт беларускай кухні Мікола Матрунчык (ЛПХ Экафанія),
  • зёлкавая гарбата ды прысмакі ад майстэрні смаку "Зёлка-пчолка",
  • традыцыйныя гатункі піва ад Дзямідкова бровара,
  • частаванне традыцыйнамі стравамі.

У праграме магчымы змены.

Дата: 26 верасня 2021 года 

Час: з 12.00 да 18.00 

Месца: Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, Школьная, 15 – музейны комплекс "Дукорскі маёнтак" 

Кантакты: +375 (44) 707-77-64; +375 (33) 357-77-64 

Уваход:

дарослыя - 18 рублёў,

дзеці – 10 рублёў,

дзеці да 7 год – уваход вольны.

фотографии


Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.