Ru
En Bl

Дзень роднай мовы ў кавярні «Грай»


21.02.2019

описание

21 лютага «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампаніі “Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр, Белсат і SAY.BY запрашаюць у кавярню «Грай» адзначыць Дзень роднай мовы #беларускамоўны.

Afishadrm_600.jpg

Падчас свята выступяць беларускія паэты і музыкі, сярод якіх гурт AKUTE, UZARI, рэпер ANGST, Усевалад Сцебурака, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Стась Карпаў. Культурніцкая праграма будзе жывой і насычанай, а кожны жадаючы зможа ўзяць удзел у шоў «Самшазам» (аналаг гульні «Угадай мелодыяю»). Таксама на другім паверсе прасторы «Грай» будуць дзейнічаць пляцоўкі настольных гульняў, дзіцячых забаў і невялічкі кірмаш.

Адмыслова да Дня роднай мовы каманда SAY.BY прэзентуе новую версію мабільнага дадатку для размоваў па-беларуску ў сферы абслугоўвання і штодзённым жыцці. Госці свята змогуць узяць удзел у квэстах з ужываннем дадатку, а самыя актыўныя — атрымаюць цікавыя прызы і падарункі.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень ва ўніверсітэтах і клубах Беларусі праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі, прысвечаныя беларускай мове.

Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але і натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.

Дзе: Кафэ «Грай», Минск, вул. Інтэрнацыянальная, 33

Калі: 21.02.2019, пачатак а 18:00

Кошт пытання: уваход вольны, але варта зарэгістравацца

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.