Ru
En Bl

#Дзіцячыклюб


09.02.2019 - 02.03.2019

описание

У Мінску распачынае дзейнасць #ДзіцячыКлюб. Гэта серыя развівальна-забаўляльных заняткаў для дзетак, а таксама спектаклі, святы і цікавыя госці.

АфішаДзіцячыклюб_600.jpg

Заняткі праходзяць на беларускай мове ў інтэрактыўнай форме з гульнямі, творчымі і тэатральнымі майстар-класамі, навуковымі і гістарычнымі даследаваннямі.

Перыядычна на заняткі будуць завітваць беларускія музыкі, паэты і іншыя зоркі.

#Дзіцячыклюб – гэта:

  • беларускамоўнае асяроддзе і каманда, што працуе ў #ДзіцячымКлюбе;
  • новыя знаёмствы для вашых дзетак і бацькоў;
  • рознабаковае развіццё: мова, жывёлы, тэатр, гісторыя;
  • усе заняткі даступныя для дзетак, якія яшчэ не валодаюць беларускай мовай;
  • вызначэнне творчай зацікаўленасці дзіцяці;
  • раскрыццё творчага патэнцыялу;
  • развіццё камунікацыйных навыкаў;
  • магчымасць прыняць удзел у выніковым спектаклі.

Расклад заняткаў:

  1. 9 лютага — Прыгожае слова (З дапамогай гульняў пазнаёмімся з дзеткамі, даведаемся, што значыць іх імя, распавядзем пра сябе, свае характары, намалюем свае асацыяцыі да беларускіх словаў, паўдзельнічаем у трэнінгу-гульні — уводзіны ў тэатр, а таксама паслухаем казку ды паабмяркоўваем, што ж такое сяброўства)
  2. 16 лютага — Беларускі кракадзіл (Згуляем у кракадзіла - пакажам жэстамі пэўны прадмет. Павучымся ўважлівасці і канцэнтрацыі на кароценькіх гісторыях. Паспрабуем адчуць сябе жывёлкамі. Намалюем любімую істоту. Зробім тэатральныя эцюды пра жывёлак)
  3. 23 лютага — Разумею эмоцыі (Адкуль з’яўляюцца і як праяўляюцца эмоцыі? Як іх разумець? Пакажам мімікай і намалюем сваю эмоцыю ў дадзены момант. Пагуляем і паробім тэатральныя эцюды, прысвечаныя эмоцыям і станам чалавека)
  4. 4. 2 сакавіка — Гісторыя фарбы (Згуляем у «Жэст», на развіццё памяці і маторыкі, даведамся, чым малявалі раней, адкуль пачыналіся колеры, з чаго раней рабілі фарбы. Навучымся маляваць адным колерам. Пазаймаемся тэматычнымі тэатральнымі эцюдамі)

Рэкамендаваны ўзрост: 3 – 12 год.

Перыядычнасць заняткаў: раз на тыдзень.

Працягласць занятку: 2 гадзіны.

Дзе: кафэ «Грай», Інтэрнацыянальная, 33

Калі: 09.02.2019, 16.02.2019, 23.02.2019, 02.03.2019

Кошт пытання: 20 рублёў — 1 занятак, 65 рублёў — абанемент на 4 заняткі

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.