en | by | de | pl

Экалагічны фестываль “Сёмкаўскі яблык”


24.09.2022 - 25.09.2022

описание

Сёлета ў аг. Сёмкава Мінскага раёна святкуецца 250-годдзе закладкі сядзібна-паркавага комплексу Сёмкава і 100-годдзе прыезду Якуба Коласа. З гэтай народы ўлетку прайшла краязнаўчая канферэнцыя, адбылося адкрыццё экасцяжыны і фестываль “Х_мара”.

Наступнае юбілейнае мерапрыемства – экалагічны фестываль “Сёмкаўскі яблык”.

Якуб Колас працаваў на сёмкаўскай вучэбнай ферме Інстытута сельскагаспадарчых навук з 1 красавіка па 1 кастрычніка 1922 года.

Пра незвычайныя прыгоды паэта пад Мінскам і любоў да яблык мясцовага гатунка можна прачытаць у артыкуле Паўла Каралёва:

У гэты час у Сёмкаве быў дагледжаны яблыневы сад (на яго месцы пасля з’явіўся новы сад, які збярогся да сённяшняга дня). Пра славутыя сёмкаўскія яблыкі ўзгадвае Павел Рагавы: «Надзвычай мне запомнілася першая сустрэча і знаёмства з Якубам Коласам, яго жонкай і сынамі, тады яшчэ малымі хлопчыкамі, якіх мы ласкава называлі каласкамі. Пасля першых хвілін сустрэчы Канстанцін Міхайлавіч прынёс з саду яблыкі, за якімі мы і правялі нашу гутарку» [5]. У садзе на той час было ажно 766 пладовых дрэў рознага ўзросту. У 1922-1923 гадах у садзе было высаджана 175 дрэў, цалкам магчыма, што ў гэтым удзельнічаў і дзядзька Якуб.

Успаміны пра сёмкаўскі перыяд жыцця Песняра натхнілі на арганізацыю ў юбілейны год экалагічнага фестываля “Сёмкаўскі яблык”. Спадзяемся, што гэтае мерарпыемтсва стане традыцыйным і будзе мець плён.

Сёлета фестываль прыме Сёмкаўская сярэдняя школа, дзе адбудуцца літаратурная гульня “Жыццё па Коласу”, выстава праекта “Чалавек і стварэнне”, майстар-класы. Пасля насычанай праграмы гасцям свята прапаноўваецца экскурсія па экасцяжыне “Сёмкава” і сядзібна-паркавым комплексе.

1-яблык_24_887.jpg

Другі фестывальны дзень пройдзе на мясцовай аграсядзібе “Даліна Утульнасці”. Галоўнай падзеяй стане правядзенне майстар-класа па краязнаўчай фотаздымцы фатографа Сяргея Плыткевіча. Спадзяемся, што лепшыя фотаздымкі ўдзельнікаў майстар-класа стануць старонкамі календара на 2023 год.

2-МК_Плыткевіч_887.jpg

Фестываль “Сёмкаўскі яблык” прыпадае на апошнюю нядзелю месяца. Традыцыяй апошніх месяцаў стала ў гэты дзень праводзіць “Вячоркі ў Сёмкаве” – вечар традыцыйных танцаў і спеваў.

3-вячоркі_25_887.jpg

Да сустрэчы ў Сёмкаве!

Тэлефон для даведак: +375 29 797 87 44 Таццяна


Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.