Сёлета ў Сёмкаве святкуецца 250-годдзе закладкі сядзібна-паркавага комплексу Сёмкава і 100-годдзе прыезду Якуба Коласа ў Сёмкава. Валанцёры праекта “Адраджэнне сядзібна-паркавага комплексу Сёмкава” (Сёмкаўскі філіял рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падрымкі дзікай прыроды “Планета Беларусь”) і шэраг зацікаўленых асоб падрыхтвалі цыкл мерапрыемтваў, які назвалі фестываль “Х_мара”.
Аграсядзіба “Даліна Утульнасці”, аг. Сёмкава, вул. Паркавая алея, 12
Пачнецца свята з адкрыцця фотавыставы “Высветы” мясцовага фотамастака Анатоля Кухарчука. Наведаць выству можна будзе на працягу месяца.
Менавіта ў дзень, калі 250 год таму адбывалася закладка палаца і ўсяго комплексу, у Сёмкава збяруцца прадстаўнікі музеяў і СМІ, краязнаўцы з Мінска і раёна для таго, каб падзяліцца напрацоўкамі па тэме гісторыі сядзіба-паркавага комплексу Сёмкава і падыскутаваць пра яго актуальнае прызначэнне.
Адкрыццё экасцяжыны “Сёмкава”
Аг. Сёмкава, вул. Зялёная, 8
Аматары роварных экскурсій разам з нашымі партнёрамі і праектам “Менскі Велашпацыр” прапаноўваюць прыехаць самым экалагічным шляхам на галоўную падзею апошніх двух год мясцовых аматараў здаровага ладу жыцця і выхавання – адкрыццё экасцяжыны “Сёмкава”
11.00 – 11.30 Афіцыйнае адкрыццё. Кароткі агляд экасцяжыны. Выступ афіцыйных гасцей.
11:30-12:00 Аглядная пешая экскурсія па экасцяжыне “Сёмкава” для афіцыйных гасцей, настаўнікаў і кіраўнікоў аб’яднанняў па інтарэсах краязнаўчага і экалагічнага накірунка (каардынатар праекта “Чалавек і стварэнне”)
12:00-13:00 Экскурсіі на выбар:
– арніталагічная экскурсія (спецыяліст па птушках Наталля Азоўская);
Спасылка на запіс: https://forms.gle/HGksKY39cRyD58gS6
– батанічная экскурсія ( магістр фізіялагічных навук Алесь Спіцын);
Спасылка на запіс: https://forms.gle/fXLt5XBJXYbN9kBR7
– эколага-гістарычная экскурсія па сядзібна-паркавым комплексе Сёмкава (экскурсавод Таццяна Хамянкова)
спасылка на запіс: https://forms.gle/1iTBqKJMMNupZocV6
11.00 – 18.00- праца кірмаша мясцовых рамеснікаў.
Зарэгістравацца як рамеснік можна тут:
https://forms.gle/ztRSxqo5xzqifGmH8
- катанне на конях (конь Гамбрый і Алена Пятрова).
Запіс па нумары +375299170630
У юбілейны год мы пачынаем цыкл экскурсій “Зоркі і сузор’і над сядзібна-паркавым комплексам Сёмкава” з астраномам, фатографам Віктарам Малышчыцам. У чэрвені светлыя і кароткія ночы, але мы зможам атрымаць базавыя веды, які дазволяць прыйсці на жвівеньскія зорапады ўжо падрыхтаванымі гледачамі…
Рэгістрацыя на экскурсію тут: https://forms.gle/t92tGNugq61BQiX37
Сядзібна-паркавы комплекс Сёмкава
Паркоўка: аг. Сёмкава, вул. Школьная, 2
Прыехаць памаляваць палац у Сёмкаве занятак годны і цікавы не толькі для мастакоў Напалеона Орды і Юзафа Пешкі, але і сучасных творцаў. Па выніку пленэра адбудзецца вернісаж. Прэзентацыя стыкераў з серыі “Шляхетная гаворка” – спалучэнне выкшталцонага мастацва і ветлівых і крылатых выразаў мінулых часоў, наўпрост звязаных з гісторыяй сядзібна-паркавага комплексу Сёмкава. Кульмінацыяй дня стане тэатралізаваная экскурсія, акторы якой дапамогуць удзельнікам перанесціся на 250 год таму і стаць сведкамі балю з Сёмкаве…
10.00 – 15.00 Мастацкі пленэр
15.00 – 17.00 Тэатралізаваная экскурсія #палац_Сёмкава_250.
Запіс на экскурсію: https://forms.gle/Xh2KtL6U1zwyqQi18
17.00 – 19.00
- фотаздымак ля палаца з героямі экскурсіі
- Мастацкі вернісаж
- прэзентацыя стыкераў з серыі "Шляхецкая гаворка"
- катанне на конях, восліку, вярблюдзе. Запіс па нумары +375299170630
Аграсядзіба “Даліна Утульнасці”
Аг. Сёмкава, вуліца Паркавая алея, 12
Тым часам на аграсядзібе “Даліна Утульнасці” разгорнецца кірмаш фермераў, свае майстар-класы пакажуць рамеснікі, а прафесійны псіхолаг навучыць эфектыўна спраўляцца са стрэсам.
13.00 – 21.00 праца фотавыставы Анатоля Кухарчука “Высветы”
13.00 – 14.00 трэнінг “Не такі страшны стрэс, як яго малююць” псіхолага Юліі Ходзька;
13.00 – 21.00 праца кірмаша рамёстваў і майстар-класы:
- паштоўка сваімі рукамі “Прывітанне з Сёмкава”;
- выраб сувеніраў з эпаксіднай смалы;
- лозапляценне;
- вырабы з гіпса;
- макетабудаванне і іншыя.
Просім Вашу міласць завітаць у наш палац!
Даведкі: +37529 7978744 Таццяна Хамянкова
З павагай, валанцёры праекта “Адраджэнне сядзібна-паркавага комплексу Сёмкава”