en | by | de | pl

Фестываль шкляных эцюдаў у Лідскім раёне


18.09.2021

описание

Фестываль шкляных эцюдаў «Магія крыштальнага звону» — гэта свята колеру і святла, якое адбудзецца ў горадзе Бярозаўка ўпершыню. Адметнасць свята – шоу шклодуваў! Разам з тым чакаецца відовішчнае прадстаўленне «Старажытнае шкларобства», падчас якога ўсталююць міні-версію рамеснай майстэрні па вытворчасці шкляных вырабаў старажытным спосабам. На выставе работ мастакоў па шкле прадставяць скульптуры, інсталяцыі, карціны, арт-аб’екты і ўзоры, выкананыя ў розных тэхніках.

Акрамя таго ў праграме мерапрыемства – некалькі майстар-класаў па асноўных відах работ са шклом. Гісторыю станаўлення шклозавода «Нёман» і развіццё шкляной прамысловасці можна будзе паглядзець на гістарычнай алеі «Шклоград».

Кульмінацыяй фестывалю стане яркая гістарычная тэатралізаваная праграма і святочны канцэрт.

Тэл.: +375 1545 41969.

фотографии


Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.