
Беларусь!
Журналіст медыя Hrodna.life і мастачкі-аматаркі са студыі Кацярыны Забелінай зладзілі арт-праект, прысвечаны Гродна. Вернісаж праекта адбудзецца 15 лютага ў Цэнтры гарадскога жыцця.
Замкі і дворыкі, дахі і аркі роднага горада можна будзе пабачыць намаляванымі на паперы і надрукаванымі на футболках і кубках.
Фатаграфічная частка выставы прысвечана самім мастачкам-аўтаркам і іх творам на фоне горада.
Где: Цэнтр гарадскога жыцця
Когда: 15.02.2019 в 19.00