en | by | de | pl

Калядныя мроі ў Мінску

Беларусь, Минск ул. Богдановича, 13

23.12.2021

описание

23 снежня ў 18.30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры  адбудзецца канцэрт “Калядныя мроі Адама Міцкевіча”.

Слухачы пачуюць музыку на словы паэта, а таксама прысвечаныя яму інструментальныя творы. Даведаюцца, як Каляды звязаныя з дэбютным вершам Адама Міцкевіча, і дзе ён сустракаў свае апошнія народзіны перад выездам з радзімы. Атрымаюць рэцэпт любімай традыцыйнай стравы Адама Міцкевіча на святочным вігілійным стале, а таксама даведаюцца, якой была любімая песня-калядка паэта.

У канцэрце бяруць удзел салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамара Рэмез (сапрана) і Аляксей Загорскі (скрыпка), музыказнаўца Святлена Немагай (фартэпіяна). Прагучаць традыцыйныя калядныя песні, а таксама творы Я.Д.Голанда, М.К.Агінскага, С.Манюшкі і  Ю.Семянякі.

Усіх сардэчна запрашаем!

Кошт білетаў: 12 рублёў.

Набыць квіткі анлайн можна тут.

Тэлефоны для даведак: +375 17 363 56 21, +375 17 363 94 65.

фотографии

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.