pl | en | by | de

Канцэртная праграма «Адам Міцкевіч. Вытокі.»

Беларусь, Минск ул. Максима Богдановича, 13

27.01.2023

описание

27 студзеня 2023 года ў 18.30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры   запрашае на аўтарскую канцэртную праграму «Адам Міцкевіч. Вытокі.». Праграма адмыслова створаная да пачатку святкавання юбілейнага, 225-га, года з дня нараджэння паэта.

Канцэртную праграму складуць музычныя творы К.Ельскага, І.С.Баха, М.Грушвіцкага, М.Ельскага, а таксама песні С.Манюшкі на словы А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, Ю.Корсака, Т.Зана і інш.

Выканаўцы: Галіна Сакольнік, лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Белдзяржфілармоніі (меца-сапрана), Святлена Немагай, музыказнаўца, піяністка, загадчык кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства Інстытута сучасных ведаў (фартэпіяна), Аляксей Загорскі, лаўрэат міжнароднага конкурсу (скрыпка).

Жыццё кожнага чалавека пачынаецца з маленства: першых слоў, першых крокаў, першых вобразаў, што назаўжды застаюцца ў памяці. Жыццё генія – не выключэнне. Лёс такога геніяльнага творцы як Адам Міцкевіч скрозь пранізана сімваламі і вобразамі. Адкуль вытокі яго выключнага таленту? Бясконцыя далягляды, што адкрываліся позірку хлапчука-гімназіста з валоў Наваградскага замка... Казкі, пачутыя ад старога слугі Блажэя... Вобразы Віліі, Нёмана, Свіцязі, ахутаныя легендамі... Каханне... Сяброўства... Усё гэта стала той крыніцай, што сілкавала паэзію Міцкевіча і нараджала шэдэўры.

Запрашаем разам распачаць святкаванне юбілею вялікага творцы!

Квіткі: 14 рублёў.

Квіткі можна набыць анлайн на спасылцы або ў касе музея перад пачаткам мерапрыемства.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

фотографии


Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.