pl | de | by | en

«Казка пад дахам»

Беларусь, Минск проезд Чижевских, 10

30.06.2021 - 31.07.2021

описание

З 30 чэрвеня 2021 г. у музеі «Лошыцкая сядзіба» пачала працу выстаўка скульптуры і графікі беларускага мастака Дзяніса Кандрацьева «Казка пад дахам».

Казка-пад-дахам_887.jpg

Казка – эпічны, празаічны твор. Колькі чароўных і гераічных, часам міфічных вобразаў паўстае перад вачыма! Кожны чалавек імкнецца да сваёй жыццёвай казкі. Але не ўсе казкі ў жыцці здзяйсняюцца, з цягам часу яны аддаляюцца і застаюцца дзесьці ў марах, пад дахам.

Сталеючы, не ўсе дарослыя страчваюць магчымасць марыць аб казцы. Мастак-скульптар Дзяніс Кандрацьеў з дапамогай мінеральных матэрыялаў і алоўка даў для яе выйсце, увасабляючы праз скульптуру і графіку.

Выстава размяшчаецца ў адным з самых таямнічых месцаў музея – у вежы прысядзібнага флігеля. У экспазіцыі прадстаўлена 30 графічных работ і скульптур, якія дазваляюць здзейсніць мастацкае падарожжа ў свет міфаў, казак, падсвядомага.

У скульптурах «Адам і Ева» і «Супрацьстаянне» контур стаў сродкам выразнасці і зрабіў прастору душой скульптуры. «Снавідзец» і «Сон» нагадваюць пра казачныя мроі, якія прыходзяць уначы, «Вецер» і «Пандора» – аб міфічнасці рэчаіснасці. Усе працы аб’яднаны сферай, якая ў сакральнай геаметрыі азначае нешта Боскае, касмічнае, цалкам не пазнанае.

Графічныя работы ўражваюць колерам, пластычнасцю ліній, у кожнай можна ўбачыць нешта сваё, незвычайнае. Работы Дзяніса Кандрацьева валодаюць якасцю зноў і зноў задаваць сабе адвечныя пытанні.

Дзяніс Кандрацьеў (нар. у 1974 г., Мінск) скончыў мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (2002)
З 1999 г. па 2001 г. – мастак-пастаноўшчык на кінастудыі «Беларусьфільм», з 2002 г. выкладчык малюнка і скульптуры ў мастацкім калледжы імя А.К. Глебова і ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.
Працаваў з рэжысёрамі-мультыплікатарамі Уладзімірам Піткевічам (анімацыйная стужка «Ёрш і верабей»), Аленай Туравай (анімацыйная стужка «Музыка-чарадзей»).
Удзельнік выставак з 1996 г. Сябра Беларускага саюза мастакоў.

серада-нядзеля

11.00 – 19.00

Уваход на выставу па квітках у будынак прысядзібнага флігеля або па квітках у прысядзібны флігель і сядзібны дом

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.