Ru
En Bl

Конкурс ад «Каляднага фэста»


31.10.2018 - 25.11.2018

описание

Трыдыцыйны «Калядны фэст» падтрымае маладых выканаўцаў і дапаможа ім запісаць новыя песні.

Арганізатары пачынаюць пошук новых талентаў, якім дапамогуць запісаць новыя песні, а таксама запросяць выступіць на самім фэсце.

Да ўдзелу запрашаюцца гурты любой стылістыкі. Заяўкі прымаюцца да 25 лістапада ўключна на скрынку: kaladny.fest@gmail.com з пазнакай «Конкурс». У лісце павінна быць назва калектыву, кантактныя дадзеныя і спасылка на відэа выступу або студыйны запіс 1-3 песень.

Пасля праслухоўвання арганізатары абяруць 10 найлепшых выканаўцаў, якія працягнуць барацьбу ў публічным галасаванні. Пераможца вызначыцца 18 снежня. У якасці прыза гурт запросяць выступіць на «Калядным фэсце» 25 снежня, а фонд «Вяртанне» прафінансуе студыйны запіс 1-2 трэкаў.

Гледачоў чакаюць традыцыйныя сярэднявечныя і народныя танцы, шмат конкурсаў і падарункаў! Сёлета на фэсце выступяць «Стары Ольса», Znich, Irdorath, Osimira, Rokash.

Вядучы — лідар гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі.

Калі: да 25 лістапада 2018 года

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.