pl | de | by | en

Мерапрыемства “Багач” у музеі аг. Азярцо


18.09.2021

описание

Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да восеньскага раўнадзенства. Да гэтага часу заканчваліся ўсе палявыя працы, як казалі ў народзе: «Багач заткнуў у страху рагач». З гэтага часу ўся праца пераносілася на падворак, у гумно, ёўню, млын. Нарэшце ўвесь хлеб сабраны і можна аддзячыць Маці-Зямлю за добры ўраджай. Сама назва свята адсылае нас да багацця, дастатку і дабрабыту, які селянін атрымліваў пасля збору ўраджаю.

На Багач усёй вёскай запаўнялі сявеньку свежанамалочаным жытам, устаўлялі ў яе свячу і разам з ёй урачыста абыходзілі ўсю вёску, пасля чаго пакідалі на год у аднаго з гаспадароў. Гэтая сявянька (якая таксама называлася «багач») мусіла прыносіць вёсцы і хаце, у якой заставалася, дабрабыт, багацце і шчасце.

Вас чакае:

  • расповед аб традыцях свята «Багач»;
  • урачысты абыход вёскі;
  • майстар-клас па малацьбе і правейванні зерня;
  • музейны эксклюзіў – дэманстрацыя працы малатарні і веялкі;
  • традыцыйныя гульні і танцы.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна з умовамі надвор’я. Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я. На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

фотографии

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.