Ru
En Bl

Месяц польскай літаратуры


09.11.2018 - 30.11.2018

описание

З 9 па 30 лістапада ў Мінску пройдзе Месяц польскай літаратуры.

mpl_afisz2018-fin.jpg

Польскі Інстытут у Мінску разам з беларускімі партнёрамі запрашае ўсіх аматараў прыгожага слова на літаратурны лістапад. У рамках «Месяца польскай літаратуры» Вас чакае шэраг рознафарматных літаратурных імпрэзаў – прэзентацыі кніг і сустрэчы з польскімі пісьменнікамі і іх беларускімі перакладчыкамі, літаратурна-мастацкая выстава і літаратурна-музычны праект. 

9.11 (пятніца), 17:00 

Адкрыццё «Месяца польскай літаратуры». Навукова-літаратурная прэзентацыя перакладу другой часткі знакамітай «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага «Гляну я ў аконца» з удзелам польскіх і беларускіх даследчыкаў жыцця і творчасці С. Пясецкага і перакладчыкаў. Мадэратар – Андрэй Хадановіч.

Музей «Дом Ваньковічаў» (вул. Інтэрнацыянальная, 33А). 

13.11 (аўторак), 16:00

Адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы «КРАМА З ЦЫТАТАМІ». Ян Каханоўскі, Адам Міцкевіч, Генрык Сянкевіч, Марыя Складоўская-Кюры, Вітальд Гамбровіч, Бруна Шульц, Юльян Тувім, Канстынты Ільдэфанс Галчыньскі, Станіслаў Лем і іншыя знакамітыя палякі ў новым графічным абліччы, створаным польскай дызайнеркай Дар’яй Мельцажэвіч.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, галерэя «Ракурс», 2-гі паверх). 

23.11 (пятніца), 19:00

Знакаміты польскі пісьменнік Ігнат Карповіч прэзентуе беларускамоўны пераклад свайго рамана «CОНЬКА» з удзелам перакладчыцы Марыі Мартысевіч. Раман стаў у Польшчы сапраўднай літаратурнай сенсацыяй. У кнізе сустракаюцца мінулае і цяпершчына, жыццё і смерць, каханне і нянавісць. Прэзентацыю вядзе - Андрэй Хадановіч. 

Кнігарня «Сон Гогаля» (вул. Леніна, 15). 


28.11 (серада), 19:00

Літаратурна-музычны праект «МІЦКЕВІЧ-СТАСЮК-ГАЙДАМАКІ». Польскі пісьменнік Анджэй Стасюк разам з украінскім этна-рок гуртом «Гайдамакі» з прэзентацыяй альбома, натхнёнага творчасцю Адама Міцкевіча. Творы Міцкевіча прагучаць у арыгінале на польскай мове і ў перакладах. Ідэі такога кшталту нібы вядомыя, але ў дадзеным выпадку задума адметная. Па-першае, удзел украінскіх музыкаў, па-другое, Анджэй Стасюк, які раней не быў заўважаны ў спяванні, а па-трэцяе, міцкевічаўскі 13-складовік, які проста напрошваецца на прачытанне ў стылі рэп.

Клуб «Бруге» (пр. Партызанскі, 6а). 


Таксама ў рамках Месяца польскай літаратуры пройдзе акцыя CZYTAJ PL/ЧЫТАЙ ПА-ПОЛЬСКУ. Унікальная магчымасць абсалютна бясплатна прачытаць/праслухаць 12 бестселераў на польскай мове. Тэрмін акцыі 2-30.11.2018. 

czytajpl-BY-3-1.jpg

Дзе і калі: 

9.11 (пятніца), 17:00 — Музей «Дом Ваньковічаў» (вул. Інтэрнацыянальная, 33А)

13.11 (аўторак), 16:00 — Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, галерэя «Ракурс», 2-гі паверх)

23.11 (пятніца), 19:00 — Кнігарня «Сон Гогаля» (вул. Леніна, 15)

28.11 (серада), 19:00 — Клуб «Бруге» (пр. Партызанскі, 6а)

Акцыя CZYTAJ PL/ЧЫТАЙ ПА-ПОЛЬСКУ — з 2 па 30 лістапада

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.