en | by | de | pl

Канцэрт “Музыка перш за ўсё…”

Беларусь, Минск ул. Максима Богдановича, 7А

26.01.2022

описание

Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”

у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

з праграмай “МУЗЫКА ПЕРШ ЗА ЎСЁ…”

“Музыка перш за ўсё…” – паўтарыў услед за французскім паэтам Максім Багдановіч. Словы гэтыя невыпадковыя, бо неаднойчы сам Багдановіч звяртаўся думкамі да няўлоўнай прыгажосці – сакрэта музычнасці паэтычных твораў. Разважаў пра Моцарта і Сальеры, пра натхненне і штодзённую працу. Ведаў і любіў сусветную сімфанічную класіку і праводзіў паралелі паміж стварэннем музыкі і паэзіі.

26 студзеня а 19-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча распачынае шэраг сумесных мерапрыемстваў з Беларускай дзяржаўнай філармоніяй і запрашае вас на канцэрт ансамбля салістаў “Класік-Авангард” (мастацкі кіраўнік – Людміла Каліноўская).

Неабмежаваная жанрава-стылістычная палітра рэпертуара, няспынныя творчыя пошукі, высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства – асноўныя характарыстыкі гэтага “маленькага аркестра”: Юрый Каліноўскі (скрыпка), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Раман Чырык (валторна), Максім Забара (фагот), Канстанцін Дарашэнка (альт), Андрэй Іваноў (фартэпіяна).

Прагучаць вядомыя музычныя кампазіцыі: дуэт Ф. Хофмайстэра, уверцюра Э. Шпіса, дывертысмент В.А. Моцарта, саната Э.Ізаі, музыка з балета “Рамэа i Джульета” С. Пракоф’ева, накцюрн Л. Жадэна, інтэрмецца А. Цфасмана.

Працягласць каля 80 хв. 12+

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Квіткі можна замовіць анлайн ці набыць у касе музея.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

+375 (29) 850-73-27, +375 (017) 363-07-61.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча,

Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

фотографии

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.