Ru
En Bl

Навагодняя казка «Як літара Ў уратавала Каляды»


30.12.2018

описание

30 снежня а 18.00 маленькія і дарослыя гледачы змогуць ізноў пабачыць Літару Ў і яе сяброў на сцэне Маладзёжнага Тэатра Эстрады. Гэтым разам пакажуць новую казку з ужо знаёмай назвай – “Як літара Ў уратавала Каляды”.

Казка-пра-Ў-2_квіткі.jpg

Пра што ж новая казка? Яська і Янінка будуць, як і летась, збіраць у Чароўным Бары чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ – але перашкаджаць гэтым разам ім будзе не толькі Зюзя, але і багіня зімы Марана. Ярыла не дапаможа – бо ён да Вясны паляцеў у светлы Вырай. Уся надзея на Літару Ў нескладовае, і, канешне ж, на саміх дзяцей, на Яську і Янінку. А калі чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ не будуць сабраныя – Новы Год і Каляды не прыйдуць, і зіма будзе бясконцай.

Таксама гледачоў чакае прыемны сюрпрыз. Упершыню ў якасці каляднага падарунка можна будзе набыць кампакт-дыск з 9-цю песнямі з цыкла казак аб прыгодах Літары Ў (зімовай, веснавой і восеньскай).

Дзе: г. Мінск, Маладзёжны тэатр эстрады, вул. Маскоўская, 18А

Калі: 30 снежня 2018 года

Кошт пытання: ад 9,50 да 17 рублёў

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.