en | by | de | pl

«Нечаканы Полацк»


20.05.2022 - 19.06.2022

описание

Выстава творчага праекта фотамастака Сяргея Плыткевіча і Гравёрнай майстэрні Мастацкай галерэі

20.05.2022 – 19.06.2022

20 траўня ў 19.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы сумеснага творчага праекта фотамастака Сяргея Плыткевіча і Гравёрнай майстэрні Мастацкай галерэі.

Пяты год у Мастацкай галерэі працуе гравёрная майстэрня «Пад знакам Скарыны». Яе дзейнасць з’яўляецца не толькі актуальнай, але і важнай для горада.

На друкаваным станку – аналагу станка часоў Францыска Скарыны – штодня ідзе чароўная рукатворная праца па стварэнні копій гравюр з кніг Ф. Скарыны, паштовак з выглядамі Полацка, кампазіцый расліннага і жывёльнага свету Беларусі, ствараюцца творчыя работы, нараджаюцца новыя ідэі. Да дня Сусветнага свята музеяў удзельнікі новага творчага праекта – студэнты Полацкага ляснога каледжа і сталыя наведнікі майстэрскай – супольна з фотамастаком Сяргеем Плыткевічам падрыхтавалі выставу пад назвай «Нечаканы Полацк».

Сяргей Плыткевіч з'яўляецца дырэктарам краязнаўчага выдавецтва «Рыфтур» і адначасова выдатным фотамастаком, які правёў дзесяткі персанальных мастацкіх выстаў, выдаў серыю фотаальбомаў пра Беларусь. Ён дырэктар Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без меж» і заснавальнікам інфармацыйнага партала planetabelarus.by.

Пра сябе кажа так: «Мая галоўная задача ў жыцці – зрабіць Беларусь блізкай і роднай для беларусаў, адкрыць яе для замежных гасцей».

Полацкі лясны тэхнікум і дэндрапарк, які атачаў яго, пакінулі незабыўны след у лёсе Сяргея і назаўжды звязалі яго з Полацкам. Таму невыпадкова выставачны праект быў задуманы ў супольнасці менавіта з чалавекам, для якога Полацк з'яўляецца важнай кропкай адліку і ў жыцці, і ў творчасці, і ў імкненні адкрыць Беларусь для ўсяго свету: «Як бы пафасна гэта ні гучала, але мы павінны давесці свайму народу, што жывём у маляўнічай і годнай краіне. І як толькі гэта думка прыжывецца, мы сапраўды зробім нашу краіну прыгажэйшай».

Гэтыя словы Сяргея Плыткевіча з'явіліся стымулам для студэнтаў стварыць друкаваныя гравюры па яго фотаработах. Рэалізацыі праекта папярэднічала працяглая праца цягам некалькіх месяцаў.

Кожная сустрэча ў майстэрні яднала студэнтаў ляснога коледжа і проста зацікаўленых людзей творчым абмеркаваннем уражанняў ад знаёмства з фатаграфіямі мастака, а таксама ад зробленай работы па стварэнні друкаваных дошак. Атрыманыя ўдалыя адбіткі напаўнялі іх стваральнікаў новай творчай энергіяй і гонарам за сваю работу і прыгажосць Беларусі.

“Ад Полацка пачаўся свет!” – гэтыя словы належаць знакамітаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Караткевічу. Сумесная выстава Сяргея Плыткевіча і студэнтаў ляснога коледжа дае магчымасць зрабіць віртуальнае падарожжа па ўсёй Беларусі, але Полацк у ім займае самае пачэснае месца…

фотографии

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.