Ru
En Bl

«Неверагодны містар Фокс». Кіно па-беларуску!


22.11.2018 - 25.11.2018

описание

Знакаміты мультфільм «Неверагодны містар Фокс» пакажуць у кінатэатрах з 22 па 25 лістапада. 

46168818_563158420777745_2219022160880467968_n.png

Створаная ўручную мультыплікацыя ад аўтара фільмаў «Гатэль «Гранд Будапешт», «Цягнік у Дарджылінг» і « Сямейка Тэненбаум», у характэрнай манеры аўтара распавядае пра незвычайнага бацьку лісінага сямейства.  Адбіваючыся ад ​​нападкаў раз’юшаных яго выхадкамі фермераў, містар Фокс сустракае прыгоды, у якіх яму трэба не толькі аднавіць сваё добрае імя, але і выратаваць сваю сям’ю.

У 2010 годзе мультфільм «Неверагодны містар Фокс» быў намінаваны на «Оскар» за лепшы саўндтрэк і лепшы анімацыйны фільм. Гэта стужка – экранізацыя аднайменнай казкі Раальда Даля, знакамітага па аповесці «Чарлі і шакаладная фабрыка».

Дзе: г. Мінск, кінатэатры «Масква» (пр-т Пераможцаў, 13), «velcom cinema» (вул. П.Мсціслаўца, 11)

Калі: 22-25 лістпада 2018 

Квіткі можна набыць тут. 

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.