Ru
En Bl

«Паспяховы фэст»


26.05.2019

описание

Моладзевае свята беларускай культуры і мовы пройдзе ў кафэ «Грай» і суседнім дворыку 26 мая з 16:00 да 22:00.

AfishaPF.jpg

Яго мэта — паказаць яскравыя і паспяховыя беларускія культурніцкія праекты і ініцыятывы.

У праграме: праект «Беларускамоўныя», паэтычная частка, міні-лекцыі «10 фактаў пра поспех», інтэрактыў і прызы ад партнёраў Фэста.

Госці праекта «Беларускамоўныя»:

  • Сяргей Будкін —  заснавальнік і кіраўнік музычнага партала tuzin.fm, сузаснавальнік праекта experty.by, аўтар тэлепраекта Belsat Music Live
  • Франак Вячорка —  віцэ-прэзідэнт Digital Communication Network, журналіст Радыё Свабода
  • Віталь Гуркоў —  спартовец, шматразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па тайскім боксе, вакаліст гурта BRUTTO

Паэты: Янка Каліноўскі, Мікіта Найдзёнаў, Алесь Сьнег, Дар’я Бялькевіч, Міхаіл Бараноўскі.

Музычную частку распачне DJ set ад Хведара Грувіча, працягнуць гурты Čas Łajna, K3tyvana, NAKA.

У дворыку музея адбудзецца інтэрактыўны спектакль для дзетак, падчас Фэста будзе працаваць кірмаш ды забаўляльныя зоны ад паспяховых грамадскіх ініцыятываў.

Запрашаем да ўдзелу ў кірмашы гандляроў

Неабходная РЭГІСТРАЦЫЯ на Фэст: Арганізатарамі выступаюць «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампанія «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY

Дзе: кафэ «Грай», г.Мінск, вул

Калі: 26.05.2019 з 16:00 да 22:00

Кошт пытання: уваход вольны

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.