Ru
En Bl

«Сакральная спадчына Панямоння»


21.11.2018 - 05.03.2019

описание

21 лістапада ў Гродненскім Новым замку адкрылася выстава «Сакральная спадчына Панямоння».

У экспазіцыі прадстаўлены дакументы з архіву гродзенскага Брыгіцкага касцёла, якія трапілі ў музей больш за 50 год таму. Але паперы былі ў вельмі дрэнным стане, і працаваць з імі было немагчыма. 

Два гады назад Падляскі гісторыка-археалагічны музей, які супрацоўнічае з Гродзенскім, атрымаў грант на рэстаўрацыю гэтых дакументаў. Вясной праца была завершаная, і каля 300 непашытых старонак-картак вярнуліся ў архіў. Датуюцца яны рознымі эпохамі – ад ХVІ да ХХ стагоддзяў. Сярод іх – рэгламент жыцця манашак, малітоўнікі і спеўнікі і дакументы так званага гаспадарчага ўліку – дагаворы, вопісы. 

І вось цяпер кожны жадаючы можа паглядзець на сведкі мінулага. Акрамя адноўленых дакументаў, у склад экспазіцыі ўвашлі іконы, адзенне святароў, археалагічныя знаходкі з Замкавай гары — лампадкі, галаснікі, крыжы. З Мінска прывезлі партрэты сям'і знакамітых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, Весялоўскіх. Гродзенскі манастыр Святой Брыгіты быў заснаваны Кшыштафам і Аляксандрай Весялоўскімі ў памяць аб іх прыёмнай дачцэ Грызельдзе.

Дзе: г.Гродна, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей, Новы замак, вул.Замкавая, 20

Калі: з 21 лістапада 2018 па март 2019 года

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.