«Сэрцам бачу свет»

21.07.2026 – 04.10.2026
58

Запрашаем на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі Віктара Данілава «Сэрцам бачу свет», прымеркаванай да 80-годдзя мастака – 21 ліпеня а 16-й гадзіне ў галерэі «Панарама» (22-і паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Аб’ядноўвае прадстаўленую ў экспазіцыі жывапіс і акварэль шчырасць успрымання сусвету шматграннай творчай натурай Віктара Мікалаевіча – мастака, акварэліста, жывапісца, выкладчыка. Яго ўлюбёная тэма – прырода і прыгажосць роднай Беларусі, частыя героі работ – Заслаўе, Пятрышкі, Мінск і іх ваколіцы, а таксама прасторы шматлікіх падарожжаў на пленэры з вучнямі. Замкі, цэрквы, манастыры, любімыя вулачкі ў розныя часы дня і года, росквіт і паступовае завяданне прыроды на працягу года – аўтар дзеліцца сваім бачаннем аб’ектаў натхнення, перадае настрой, стан, сузірае сэрцам. І за звыклай паўсядзеннасцю навокал адкрываецца цэлы свет перажыванняў, памяці і вытанчанай цішыні.

Уваход на адкрыццё вольны – у іншы час платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.