Ru
En Bl

Шпацыр па татарскiх месцах Мінска


23.03.2019

описание

Як пазнаць па прозвішчы, што перад вамі татарын? Дзе ў Мінску знаходзіліся татарскія гароды і чаму гародніна з іх лічылася найлепшай у горадзе? Чаму па татарскіх кнігах кітабах вучоныя вывучалі гісторыю беларускай фанетыкі? Адкуль з’явіўся міф пра талерантнасць? І, нарэшце, хто і навошта зруйнаваў мінскіую мячэць?

Адказы на гэтыя пытанні вы зможаце атрымаць на экскурсіі з гісторыкам Сяргеем Харэўскім.

Першыя татары з’явіліся ў Беларусі ў 14 стагоддзі. Тагачасная дзяржава — Вяікае княства Літоўскае — гарантавала ім права займаць дзяржаўныя пасады нароўне з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій. Татарскія назвы чуюцца дасёння ў пэўных геаграфічных назвах.

Адна з іх стала прадметам інсталяцыі мастацкай групы Slavs and Tatars у выставе Моваланд. Гэта работа была створана адмыслова для выставы ў Мінску.

Экскурсія бясплатная, на беларускай мове.

Дзе: Збор экскурсійнай групы — перад гатэлем «Вікторыя» (Мінск, пр. Пераможцаў, 59).

Калі: 23.03.2019, 12.00

Кошт пытання: уваход вольны

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.