Ru
En Bl

Тэатральная вечарына. «Дзяды. Хвiлiна моцы»

Беларусь, Минск вул. Я.Купалы, 4

22.11.2018

описание

22 лістапада а 17 гадзіне Купалаў дом, які ашчадна захоўвае спадчыну народнага паэта Беларусі, збірае аматараў высокай паэзіі Адама Міцкевіча з нагоды 220-годдзя з Дня яго нараджэнння. 

Запрашэнне.jpgТэатральная вечарына «ДЗЯДЫ. ХВІЛІНА МОЦЫ» ладзіцца пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага Інстытута ў Мінску.

Імя Адама Міцкевіча, жыццёвы і творчы шлях якога пачаўся на беларускай зямлі, стала духоўным сімвалам Польшчы, а яго літаратурная дзейнасць – неад’емнай часткай агульнаеўрапейскай культурнай спадчыны.

Адам Міцкевіч аказаў моцны ўплыў на фарміраванне і развіццё таленту Янкі Купалы, які пазней звярнуўся да твораў улюблёнага аўтара як перакладчык. Урыўкі з паэтычнага рамана Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод» падчас імпрэзы прагучаць на мове арыгінала і ў перакладзе.

Радзіма Янкі Купалы – Вязынка – месца жывой старажытнай традыцыі. Этнограф Алімпія Замбжыцкая, чыя бабуля хрысціла Янку Купалу, найбольшую ўвагу ўдзяляла культу продкаў, даследвала яго праявы на Дзяды і Радаўніцу на могілках у мясцінах Маладзечанскага павету. На пасяджэннях Гуртка студэнтаў этнолагаў Універсітэта Стэфана Баторыя выступала з даследваннямі, якія далі пачатак параўнаўчаму аналізу абраду Дзяды з апісаным у аднайменнай паэме Адама Міцкевіча.

Госці Купалавага дому ўбачаць фрагменты спектакля «Дзяды» па аднаіменным творы Адама Міцкевіча ў выкананні акцёраў «Тутэйшага тэатра» і «Тэатра Ч» у перакладзе на беларускую мову Сержа Мінскевіча.

Юбілейны вечар – даніна пашаны і любові да вялікага паэта, драматурга і перакладчыка Адама Міцкевіча.

Дзе: г. Мінск, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, вул. Я.Купалы, 4

Калі: 22 лістапада 2018 года

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.