Усё, што вы хацелі б ведаць пра фальшываманецтва | Планета Беларусь
Ru
En Bl

Усё, што вы хацелі б ведаць пра фальшываманецтва


17.05.2018 - 11.07.2018

описание

monety.jpg

Праект падрыхтаваны сумесна з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Гісторыя фальшываманецтва налічвае амаль столькі ж гадоў, колькі і гісторыя ўласна грошай. Імкненне да незаконнага ўзбагачэння шляхам падробкі легальных плацёжных сродкаў фіксуецца практычна ва ўсіх кутках свету і ва ўсе гістарычныя перыяды. Не абмінула гэтая з’ява і тэрыторыю Беларусі. У апошнія стагоддзі, з развіццём нумізматычнага калекцыянавання, у вытворчасці несапраўдных грошай з’явілася новае адгалінаванне – выпуск так званых антыкварных падробак для рэалізацыі калекцыянерам, а не для грашовага абарачэння.

На выставе адлюстраваны не толькі фальшываманецтва як злачынства, але і псаванне грошай на дзяржаўным узроўні, стварэнне антыкварных падробак.

У экспазіцыі прадстаўлены фальшывыя манеты і банкноты, дакументальныя вытрымкі пра найбольш вядомыя справы фальшываманетчыкаў, інструменты для падробкі манет і банкнотаў, антыкварныя падробкі. З мэтай параўнання большая частка падробак размешчана поруч з арыгіналамі.

На выставе экспануюцца прадметы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Музея крыміналістыкі пры Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, Музея цэнтра культурна-выхаваўчай работы МУС Рэспублікі Беларусь, Музея гістарычнага факультэта БДУ, а таксама прыватных збораў – музей агратурыстычнага комплексу «Наносы Наваселле».

Вялікая ўвага на часовай экспазіцыі надаецца тэме крымінальнай адказнасці за фальшываманецтва ў розныя перыяды гісторыі ад Сярэднявечча да сучаснасці.

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.