Ru
En Bl

Vector. Праз стагоддзі да сучаснасці


11.10.2018 - 11.12.2018

описание

З 11 кастрычніка ў музеі «Замкавы комплекс «Мір» праходзіць мастацкая выстава «VECTOR. Праз стагоддзі да сучаснасці».

0e1b21ce240f16a1bc55f375dec79065.jpg

Мастацкі праект VECTOR — вынік супрацоўніцтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд». Ключавым для ідэі праекта ўзята паняцце «вектар» як метафара выбару чалавекам шляху ад пэўнай кропкі адліку — гістарычнай спадчыны.

Крыніцай натхнення для ўдзельнікаў праекта (студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў) былі археалагічныя знаходкі і шэдэўры старажытнага мастацтва, знаёмства з якімі дазволіла адчуць повязь часоў.

У прасторы экспазіцыі гледачы змогуць таксама бліжэй пазнаёміцца з адным з аўтэнтычных экспанатаў Мірскага замка, паўдзельнічаць у стварэнні «новай гісторыі» з дапамогай інтэрактыўнай інсталяцыі. Работа выставы будзе суправаджацца адукацыйнымі мерапрыемствамі: майстар-класамі, творчымі майстэрнямі, віктарынамі.

Дзе: Замкавы комплекс «Мір» г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2

Калі: з 11 кастрычніка па 11 снежня 2018 года

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.