Ru
En Bl

Веснавы спеўны сход


20.03.2019

описание

20 сакавіка ў Мінску адбудзецца «Веснавы Спеўны Сход». Удзельнікаў чакаюць карагоды, гульны, спевы ды непаўторная атмасфера.

Веснавыя песні — даволі адметная частка беларускай культуры. Вясна - час, калі прачынаецца прырода, а разам з ёй і чалавек. Невыпадкова тое, што ў беларускім народным календары веснавыя песні вылучаюцца найбольшай жанравай разнастайнасцю. Гукаем вясну разам са Спеўным Сходам! Спецыяльныя госці: Студыя «Варгін»

«Спеўны Сход» — гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць беларускія песні розных часоў. Сяржук Доўгушаў — стваральнік і кіраўнік праекта. За гэты час распрацавана вялікая колькасць тэматычных сходаў. Ініцыятыва «Спеўны Сход» ужо 4 гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.

Дзе: г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33 (Грай-кафэ)

Калі: 20.03.2019, пачатак а 19.00

Кошт пытання: уваход вольны

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.