Выставачны праект «Мастацтва святла» аб’ядноўвае ў адной прасторы шэдэўры беларускага наіўнага мастацтва мінулага стагоддзя і працы сучасных носьбітаў традыцыі. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць творы знакавых постацяў беларускай культуры – Язэпа Драздовіча і Алены Кіш.
Дзякуючы падтрымцы Гістарыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» і Мастацка-этнаграфічнага музея імя Я.Н. Драздовіча наведвальнікі змогуць убачыць арыгінальныя маляванкі, якія сталі сімвалам беларускага касмізму і народнай марай пра «Рай на зямлі».
Сучасную школу маляванкі прадстаўляе народная студыя «Рошва» (г. Полацк).
Гэтыя працы – сапраўдная каляровая сімфонія. Дапаўняюць іх маляванкі з калекцыі Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, якія дэманструюць рэгіянальныя асаблівасці гэтага віду мастацтва.
Асаблівую атмасферу выставе надае драўляная скульптура Ганны Савельеўны Асіпковай. Яе творы дапаўняюць плоскасныя выявы маляванак аб’ёмам і асаблівай цеплынёй прыроднага матэрыялу.
Выстаўка «Мастацтва святла» – гэта не проста дэманстрацыя рамёстваў, а паказ жывой традыцыі, якая працягвае развівацца. Гэта магчымасць убачыць, як майстры розных пакаленняў шукалі «святло» у навакольным свеце і сваіх марах.
На прэзентацыі выставы плануецца майстар-клас па маляванцы.
Дзе: Віцебск, абласны краязныўчы музей (Ратуша, вул. Леніна, 36)
Кошт білетаў:
Школьнік, студэнт – 2 руб.
Дарослы – 4 руб.