Ru
En Bl

Выстава «Народны строй — жывая традыцыя»


29.10.2018 - 24.11.2018

описание

У Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах праходзіць выстава нацыянальных строяў  «Народны строй — жывая традыцыя».

Рэканструкцыя народнага строю — гэта проста хобі, занятак для вольнага часу ці прыкладная гісторыя і спроба дакрануцца да даўніны, адчуць повязь пакаленняў? Майстрыхі, што выстаўляюць свае працы на выставе, прайшлі ўсе гэтыя ступені. Ларыса Мятлеўская і Аляксанда Духноўская — прадстаўніцы розных пакаленняў, у пачатку стварэння сваёй калекцыі мелі розныя мэты, але зараз могуць паказаць гледачам, што няма касцюма больш прыгожага і гарманічнага, чым свой — беларускі.

Узнаўленне нацыянальнага строю гэта не проста пашыў асобных элементаў касцюма. Напярэдадні адбываецца даследаванне рэгіянальных асаблівасцей касцюма: праца з літаратурай, замалёўкамі даследчыкаў, старымі фотаздымкамі, музейнымі калекцыямі, распытванне людзей сталага веку ў этнаграфічных экспедыцыях, пераняцце досведу старэйшых майстрых. Вялікі унёсак ў развіццё і станаўленне дадзенай з’явы ўнесла РМГА Студэнцкае Этнаграфічнае таварыства (СЭТ), адной з задач якога з’яўляецца захаванне сапраўднай жывой традыцыі. 

На выставе наведвальнікі змогуць пабачыць ужо гатовыя адноўленыя строі рэгіянальнага і функцыянальнага дзялення, пазнаёміцца бліжэй з этапамі рэканструкцыі, зазірнуць «за кулісы» стварэння сапраўдных шэдэўраў. Дапоўняць выставу прадметы кравецкага побыту канца 20-га і пачатку 21-га стагоддзя. 

Дзе: Музей беларускага народнага мастацтва, в. Раўбічы

Калі: да 24 лістапада 2018 года

Кошт пытання: 2 рублі – дарослыя, 1 рубель- школьнікі

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.