Ru
En Bl

Выстава Punktum 16+


12.02.2019

описание

БАЖ — Беларуская асацыяцыя журналістаў і Літаратурны Музей Петруся Броўкі запрашаюць на выніковую выставу выпускнікоў адукацыйнага курса Сяргея Балая і Паўла Волкава «Фотагісторыя па пунктах».

punktum_1200.jpg

10 лепшых фотагісторый новых беларускіх аўтараў будуць прадстаўлены ў музейнай экспазіцыі. Гэтыя гісторыі пра людзей, пра адзіноту, пра складанасці сталення, пра горад і з’явы.

Ралан Барт у сваім знакамітым эсэ «Camera lucida» выказаў думку аб тым, што лепшае ў фатаграфіі – гэта Punktum (кропка).

«Punktum» – тое незаўважнае, што кранае раз і назаўжды. Пачуццё, якое з’явілася пры першым поглядзе на фотаздымак, і потым не адпускае нас, прымушаючы вяртацца ў думках да ўбачаных, а дакладней адчутых, вобразаў зноў і зноў.

На адкрыцці вы зможаце пазнаёміцца з аўтарамі выставы, задаць пытанні і падзяліцца сваімі думкамі аб Punktum 16+.

Удзельнікі выставы:

1. Таццяна Свірэпа

2. Святлана Станкевіч

3. Ксенія Галубовіч

4. Марк Жыгман

5. Аляксей Скрыннікаў

6. Марыя Амеліна

7. Аляксандр Сідарэўскі

8. Алеся Рудовіч

9. Вікторыя Якімава

10. Аляксандр Чугуеў

Дзе: Літаратурны музей Петруся Броўкі, г. Мінск, вул. К.Маркса, 30

Калі: адкрыццё выставы 12.02.2019 а 18.30

Кошт пытання: уваход вольны

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.