Ru
En Bl

Выстава «Пётр Шумаў. Вяртанне дадому» Выстава «Пётр Шумаў. Вяртанне дадому»

Беларусь, Минск, Центральный район пер. Музыкальный, 5

04.06.2019 - 30.06.2019

описание

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры» адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Пётр Шумаў. Вяртанне дадому».

Лёс многіх таленавітых ураджэнцаў нашай краіны звязаны з вымушанай эміграцыяй. Так склалася і жыццё ўраджэнца Гродна Пятра Шумава, аднаго з самых знакамітых фатографаў Еўропы першай трэці ХХ стагоддзя, асабістага фатографа Агюста Радэна.

На выстаўцы будуць прадстаўлены копіі 33 фотаздымкаў, выкананых Пятром Шумавым з парыжскага фонду «Parisienne de Photographie – «Roger-Viollet». У 1920-я гады Пётр Шумаў фатаграфаваў выдатных мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў, палітыкаў. Сярод прадстаўленых на фотавыстаўцы работ наведвальнікі змогуць убачыць партрэты Марка Шагала, Льва Бакста, Уладзіміра Маякоўскага, Марыны Цвятаевай, Альберта Эйнштэйна, Клода Манэ і іншых. Гэтыя фотаздымкі даюць поўнае ўяўленне аб таленце партрэтыста Пятра Шумава і тым унёску, які ён зрабіў у сусветную культуру.

Выстаўка арганізавана пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, былога Пасла Беларусі ў Францыі, генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўла Латушкі, журналіста і фотамастака Аляксандра Ласмінскага.

Падчас экспанавання выстаўкі наведвальнікі пазнаёмяцца з матэрыяламі аб культурнай дзейнасці беларускіх музычных і тэатральных калектываў у Парыжы, перададзеных у дар музею спадаром П.П. Латушкам.

Дзе: Філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры», Мінск, зав. Музычны, 5

Калі: 04.06.-30.06.2019

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.