Ru
En Bl

Выстава «Яніс Струпуліс. 100 медалёў»


13.11.2018 - 13.12.2018

описание

У Віцебскім Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання праходзіць выстава «Яніс Струпуліс. 100 медалёў».

b3f61-afisha.jpg

Яніс Струпуліс — сусветна вядомы латышскі скульптар, медальер і графічны дызайнер. Дыяпазон яго творчасці даволі шырокі: ад медалёў, прысвечаных гарадам Латвіі, сусветна вядомым дзеячам навукі, культуры, мастацтва, знакавым падзеям, да дзяржаўнага герба Латвіі і дызайна сучасных грошай. У 1970-я гады ім была створана выдатная беларуская серыя, у якую ўвайшлі медалі, прысвечаныя Ф.Скарыне, С.Полацкаму, С.Буднаму, В.Цяпінскаму, М.Сматрыцкаму і інш. Некалькі з іх у мінулым годзе Я.Струпуліс перадаў у дар Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею.

На выставе прадстаўлена каля 100 твораў 1976-2016 гг. Безумоўна, на працягу гэтага часу змяняліся творчыя прыярытэты майстра, але, здаецца, нязменным заставалася майстэрства і вытанчаная, лаканічная манера пластычнай мадэліроўкі. Разважаючы пра аўтарскую манеру Яніса Струпуліса ў медальерным мастацтве, напэўна, можна казаць і пра своеасаблівую «аўтарскую рэжысуру» кампазіцыі, і падкрэслены інтэлектуалізм вобразаў.

Дзе: г.Віцебск, Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання, пр-т Фрунзе, 13

Калі: да 13 снежня 2018 года

Кошт пытання: 0,8—1,5 рубля

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.