Ru
En Bl

Выстава «Знакі Незалежнасці. Польскія грошы 1915-1939»

Беларусь, Минск ул. К.Маркса, 12

01.11.2018 - 30.11.2018

описание

8 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі  адкрыецца выстава «Знакі Незалежнасці. Польскія грошы 1915-1939».

plakatA4-1.jpg

У экспазіцыі будуць прадстаўлены сотні банкнот і амаль дзвесце манет, якія ілюструюць сітуацыю на грашовым рынку польскіх земляў часоў ваенных дзеянняў (1914–1918), а таксама эвалюцыю валюты адроджанай польскай дзяржавы (1918 –1939).

Шырокую палітру афіцыйных плацежных сродкаў дапаўняюць прыклады цікавых дасягненняў фальшываманетчыскага майстэрства эпохі, інструменты іх стварэння, а таксама шалі для кантролю арыгінальнасці манет.

Выстава «Знакі незалежнасці. Польскія грошы 1915–1939» падрыхтавана Падляскім музеем у Беластоку ў супрацоўніцтве з Польскім Інстытутам у Мінску і Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь.

Дзе: г. Мінск, Нацыянальны гістарычны музей, вул. К.Маркса, 12 

Калі: з 8 па 30 лістапада 2018 года

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Наследие
Здание Национального исторического музея в Минске

Выполненное в формах неоренессанса здание построено в 1881 году, и с этого времени