Ru
En Bl

Выставачны праект «Маладая Беларусь: Асоба і творчасць Янкі Купалы ў гісторыі краіны»

Беларусь, Минск вул. Я.Купалы, 4

20.11.2018 - 12.12.2018

описание

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Маладая Беларусь: Асоба і творчасць Янкі Купалы ў гісторыі краіны», які прысвечаны 100-годдзю абвяшчэння БССР.

na-sayt-dzhipeg.jpg

На аснове паэтычных і публіцыстычных твораў Янкі Купалы і архіўных дакументаў выставачны праект «Маладая Беларусь» дае новы погляд на дзейнасць Янкі Купалы і яго паплечнікаў, многія з якіх былі літаратарамі. Дзякуючы іх грамадскай і навуковай працы паўсталі Беларускія дзяржаўныя бібліятэка, універсітэт, музей, архіў, тэатр, Інстытут беларускай культуры, быў вернуты з эвакуацыі педагагічны інстытут і закладзена сістэма адукацыі. Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР у Маскве, сярод супрацоўнікаў якога быў паэт Уладзімір Дубоўка, дапамагала тысячам беларусаў атрымаць звесткі пра сваю малую радзіму і вярнуцца ў разбураную вайной «старонку родную», каб аднаўляць бацькаўшчыну. 

Вобраз «маладой Беларусі» паўстаў у творах Янкі Купалы ў час нашаніўскага адраджэння. Ідэал самастойнай краіны для беларусаў і ўсіх народаў, што стагоддзямі жылі побач, быў аднолькава блізкі дзеячам розных палітычных плыняў. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі, які ўрачыста абвясціў Беларусь «вольнай незалежнай Сацыялістычнай Рэспублікай», быў прыняты ў Смаленску і абнародаваны па радыё 1 студзеня 1919 года. Каб асабіста паведаміць знакавую навіну, Янку Купалу наведаў старшыня ураду – Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны). 21 студзеня паэт прыехаў на сталае жыхарства ў Мінск і стаў супрацоўнікам Народнага Камісарыята Асветы, які адказваў за культуру, адукацыю і друк.

Ад пачатку асаблівая ўвага надавалася караням. Пра гэта сведчаць творы Янкі Купалы гістарычнай тэматыкі, дакументы са збораў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і артэфакты з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: знаходкі з археалагічных раскопак у Заслаўі і фотаздымкі залаў Беларускага Дзяржаўнага музея, зробленыя Львом Дашкевічам. 

Выставачны праект «Маладая Беларусь» – магчымасць праз лёс канкрэтных людзей больш даведацца пра першыя гады жыцця БССР, глыбей пазнаёміцца з натхнёным словам Янкі Купалы, скіраваным да сваіх суграмадзянаў у складаных рэаліях побыту 1920-х гадоў.

Дзе: г.Мінск, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, вул. Я.Купалы, 4

Калі: да 12 снежня 2018 года

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.