Ru
En Bl

ZBOR In Progress


06.11.2018 - 30.11.2018

описание

16 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адкрыецца маштабная выстава-даследаванне гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія 30 год.

ZBOR — выставачны праект, у аснову якога лягла даследчыцкая дзейнасць платформы KALEKTAR, якая была створаная групай мастакоў і куратараў у 2014 годзе  дзеля вывучэння і захавання найноўшых працэсаў і тэндэнцый у сучасным мастацтве Беларусі. Падчас адбору прац галоўнай задачай стала выяўленне найбольш важных тэндэнцый і максімальна шырокае прадстаўленне стратэгій, што ўжываюцца ва ўласнай творчасці беларускімі мастакамі розных пакаленняў. Аснову анлайн калекцыі склалі больш за 150 твораў, адабраных пасля апытання 35 спецыялістаў у вобласці сучаснага беларускага мастацтва: мастакоў, мастацтвазнаўцаў, журналістаў, крытыкаў. А для выставачнага праекта ZBOR з гэтых прац экспертнай радай платформы KALEKTAR было адабрана 40 твораў.

Мінская выстава ZBOR In Progress прадставіць шырокі зрэз сучаснага беларускага мастацтва за апошнія 30 гадоў і ахоплівае творчасць больш за пяцідзесяці беларускіх мастакоў, якія жывуць і працуюць як у краіне, гэтак і за мяжой.

Выстава змяшчае больш за дзвесце экспанатаў: дакументальныя фатаграфіі, даследчыцкія эсэ, а таксама арыгінальныя працы беларускіх мастакоў створаныя ў перыяд з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя да нашых дзён. Значную частку экспазіцыі займае вялікая медыя-прэзентацыя, якая ўтрымлівае арыгінальныя відэа-працы больш за дваццаці аўтараў, рэдкія дакументальныя відэаматэрыялы шэрага перформансаў і мастацкіх акцый, а таксама ўнікальныя рэканструкцыі інсталяцый у маштабе 1:1. У суправаджальную праграму праекта ўвойдуць сустрэчы з мастакамі і куратарамі праекта, лекцыі, дыскусіі і куратарскія экскурсіі па экспазіцыі для дарослых і дзяцей.

Дзе: г. Мінск, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»,вул. Кастрычніцкая, 19

Калі: да 30 лістапада 2018 года

Кошт пытання: 3-5 рублёў

Отзывы

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.