127fc832f7507e2e02ed24b8877263e0_372.png

Цудоўная прырода, незвычайна чыстае паветра і чароўны спакой напоўняць вас здароўем, сілай, добрым настроем і натхненнем для новых подзвігаў!

Адпачываючы на аграсядзібе «Zялёны Дуб», Вы:
– адпачнеце душой і целам;
– аднавіце ўнутраную энергію;
– цікава і пазнавальна праведзяце час;
– прывязеце з сабой шмат добрых уражанняў і ўспамінаў!

Аграсядзіба «Zялёны Дуб» пачала працаваць у студзені 2018 года. 

Дуб – увасабленне моцы, магутнасці і ў старажытнасці прысвячаўся богу Пяруну. Па паданнях, запаветныя Пярунавы дубы былі заўжды зялёныя: і летам, і ўзімку. Наша назва адсылае ня толькі да магутных дубоў Белавежжа і Нёмана, да якіх адсюль рукою дастаць. Здавён дубровы былі надзейным сховішчам паўстанцаў, якія змагаліся за волю і Айчыну. 

Для нас назва «Zялёны Дуб» – гэта сімвал усіх паўстанцаў усіх часоў, якія змагаліся за Айчыну, і мы марым, каб пасля наведвання нашай сядзібы на пытанне «Каго любіш?» – з вашых вуснаў гучала: «Люблю Беларусь!»

Забронировать

Арэнда Лазні на вечар без начоўкі:
1–6 чалавек = 79 BYN, 7 чалавек і больш = 14 BYN

Арэнда Лазні на суткі з начоўкай:
1–4 чалавека = 79 BYN, 5 чалавек і больш = 19 BYN з чалавека

Арэнда хаты на ноч з Лазняй:
1–10 чалавек = 24 BYN з чалавека + 49 BYN за Лазню, 11 і больш чалавек = 21 BYN з чалавека + 39 BYN за Лазню, 20 і больш чалавек = 19 BYN з чалавека + 29 BYN за Лазню

Арэнда Хаты на ноч без Лазні:
1–10 чалавек = 24 BYN з чалавека, 11 і больш чалавек = 21 BYN з чалавека, 20 і больш чалавек = 19 BYN з чалавека

Арэнда тэрасы:
1–6 чалавек = 69 BYN, 7 чалавек і больш = 12 BYN з чалавека

Арэнда аграсядзібы "пад ключ":
1 – 10 чалавек = 34 BYN з чалавека, 11 і больш чалавек = 29 BYN з чалавека, 20 і больш чалавек = 24 BYN з чалавека

Паслугі харчавання:
Сняданак = 7 BYN, Абед = 14 BYN, Вячэра = 9 BYN, Комплекс Сняданак+Абед+Вячэра = 24 BYN, Банкеты, фуршэты абмяркоўваюцца асабіста, але не менш чым па 30 BYN з чалавек

Іншыя паслугі:
Арэнда поля для кікера = 10 BYN за гадзіну, Арэнда снасцей рыбалкі = 5–10 BYN, Паслугі экскурсавода абмяркоўваюцца асабіста, ў залежнасці ад экскурсійнага маршрута

Заўвагі:
Дзеці да 3 год – бясплатна, Дзеці ад 3 да 6 год – 3 BYN, Дзеці ад 6 да 14 год – 5 BYN, Дзеці старэйшыя за 14 год – гэта ўжо не дзеці :)


У нас есть
арганізацыя харчавання:
сняданкі, абеды, вячэры, банкеты, фуршэты
паслугі экскурсавода па найбліжэйшых славутасцях:
маёнткі ў Падароску і Красках, Ружанскі палац і інш.
пракат снасцей
для летняй і зімовай рыбалкі
арэнда незвычайнага поля для кікера
гэта імітацыя настольнага футбола ў вялікім корабе з жывымі людзьмі
Показать еще

Паслугі арэнды

Лазня
Арэнда лазні на дровах з пакоем адпачынку і спальняй на другім паверсе
Хата
Арэнда двухпавярховай хаты з кухняй, сталовай, санвузлом і чатырма пакоямі на 20 спальных месцаў
Тэраса
Арэнда летняй тэрасы для мерапрыемстваў на 40 пасадачных месцаў

водгукі

Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.