1. Ад Мінска – рукой падаць! Аграгарадок Сёмкава месціцца ўсяго ў 12 км на поўнач ад МКАД.
2. Апроч экалогіі – веды па гісторыі гэтых мясцін. Экалагічная сцежка пралягае па тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу “Сёмкава”, і 4 стэнды прысвечаны краязнаўчай тэматыцы: паркі Сёмкава, палац Хмараў і яго гаспадары, візіт Напалеона Орды ў Сёмкава і Якуб Колас-салавей, пра сёмкаўскі перыяд жыцця і творчасці песняра.
3. Уся інфармацыя выкладзена па-беларуску. Экасцяжына “Сёмкава”створана ў межах супрацоўніцтва мясцовых валанцёраў з праектам “Чалавек і стварэнне”, ініцыятарам шэрагу экалагічных сцяжынак у розных месцах Беларусі. Упершыню стэнды на мове былі вырабленыя для праекта ў Сёмкаве.
4. Стэнды можна не толькі чытаць, але і слухаць. Кожны стэнд аздоблены адмысловым QR- кодам, які дазваляе не толькі праслухаць інфармацыю, але і пачуць галасы птушак і іншых насельнікаў экасцяжыны, што асабліва натхняе ў халодную паравіну года.
5. Кароткі маршрут. Працягласць экасцяжыны ўсяго 1 км. Для тых, каму і гэтая адлегласць даецца з цяжкасцю, прадугледжаныя месцы для адпачынку. Дарэчы, сёлета на экасцяжыне з'явіліся новыя лавы і сметніцы. На вялікі жаль, ранейшыя былі незваротна пашкоджаныя надвор’ем і вандаламі…
6. Універсальны дызайн. Ад самага пачатку стваральнікі паклапаціліся аб адпаведнасці экасцяжыны галоўнаму прынцыпу ўніверсальнага дызайну: дасяжнасці ўсім катэгорыям насельніцтва. Так, напрыклад, большасць стэндаў вырабленыя ў гарызантальным фармаце і ўсталяваныя на вышыні, прымальнай для дзетак, наведвальнікаў на інвалідных вазках і г.д. Валанцеры праекта спадзяюцца, што ў будучым магчыма арганізаваць зручнае для ўсіх пакрыцце сцежкі, пабудаваць альтанку для адпачынку, усталяваць шыльды на мове Брайля і зладзіць іншыя зручнасці для наведвальнікаў.
7. Прастора, сяброўская да мясцовай фаўны. За бягучы год на тэрыторыі экасцяжыны з’явіліся новыя сталоўкі для птушак, два дамкі для кажаноў, дамок для шэрай кугакаўкі, штучнае гняздо для сокала пустальгі і вушастай савы. Таксама вядзецца даследванне наконт магчымасці засялення ў дамок соні. А найбольшую цікаўнасць у дзяцей выклікаюць новыя дамкі для казулек.
8. Экалагічнае выхаванне штодня. На тэрыторыі экалагічнай сцяжыны двойчы на год ладзяцца вялікія суботнікі з удзелам валанцёраў праекта, мясцовых школьнікаў і іх бацькоў. апроч таго ў выходныя дні часта можна сустрэць не толькі наведвальнікаў маршрута, але і сем’і, якія прыязджаюць, каб навесці парадак. Настаўнікі мясцовай школы і дашкольнай установы не толькі прымаюць удзел у навядзенні парадку, але і час ад часу ладзяць урокі на тэрыторыя экалагічнай сцежкі для сваіх навучэнцаў.
9. Насустрач новым ведам. Валанцеры праекта працягваюць адукоўвацца ў сферы экалогіі, натуральнага гаспадарання і экалагічнага ладу жыцця. Сваімі ведамі і вынаходніцтвамі шчодра дзеляцца з наведвальнікамі экасцежкі. Сёлета на пачатку маршрута прыцягвалі ўвагу дзве пермакультурныя экалагічныя градкі.
10. Магчымасць дапамагчы валанцёрам. Кожны наведвальнік можа стаць валанцёрам праекта і яго фундатарам. Уся неабходная інфармацыя змешчаная на першым стэндзе. Толькі заўважым, што сродкі на праект можна перавесці праз АРЫП (дабрачыннасць – абарона прыроды – Фонд «Планета без межаў» – дабрачынны ўнёсак).
13 сентября. Глеб Всеславович
В этот день в 1119 году умер Глеб Всеславович, минский князь.
Просмотров: 9256
12 сентября. Паулина Мядзелка
В этот день в 1893 году родилась Паулина Мядзелка – первая исполнительница роли Павлинки в одноименной пьесе Янки Купалы.
Просмотров: 4449
7 сентября. Отель «Европа» в Минске
В этот день в 2007 году после реконструкции открылся минский отель «Европа».
Просмотров: 3573
10 сентября. Композитор Евгений Глебов
В этот день в 1929 году родился белорусский композитор Евгений Глебов.
Просмотров: 3213