21 лютага. Міжнародны дзень роднай мовы

Автор: Cергей Плыткевич
Фото: автора

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. У кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

21 лютага да того ж і Сусветны дзень экскурсаводаў. Напэўна, невыпадкова гэтыя святы прыйшліся на адну дату, бо менавіта дзякуючы экскурсаводам многія падарожнікі адкрываюць новыя краіны і мовы, а сваім землякам яны напамінаюць пра родную.

Мы віншуем усіх чытачоў “Планеты Беларусь” са святамі і хочам нагадаць тых экскурсаводаў, з якімі маем гонар супрацоўнічаць.

1 Т.Хвагина.jpg

У першую чаргу – гэта патрыёт Пінскага Палесся Таццяна Аркадзеўна Хвагіна.

2 Хвагина в костеле.jpg

Разам з ёй мы зрабілі некалькі фотаальбомаў і даведнікаў, арганізавалі і правялі абласны конкурс “Магія Палесся”, які быў прысвечаны памяці яшчэ аднаго легендарнага экскурсавода – Аляксея Дуброўскага.

3 Д и Х.jpg

На жаль, Аляксея Мікалаевіча ўжо з намі няма, але, дзякуючы Таццяне Хвагінай і іншым аднадумцам, справа яго жыве.

4 АД.jpg

У Беларусі ёсць многа цудоўных экскурсаводаў, але адна справа – быць проста прафесіяналам, і зусім іншае – валодаць яшчэ і талентам пісьменніка.

5-2007-09-28_1316pb.jpg

Менавіта такім з’яўляецца супрацоўнік турыстычнай кампаніі “Віаполь” Анатоль Георгіевіч Варава.

6 АВ цветы.jpg

Хто з сучасных пісьменнікаў можа пахваліцца чэргамі жадаючых набыць іх кнігу? А да Варавы людзі стаялі аж на вуліцы!

З Мікалаем Арсенцьевічам Чырскім у нас адносіны не самыя простыя. Бывалі часы, калі мы нават па-сапраўднаму ваявалі.

7-2016-04-27-10--0U8A9738pb.jpg

Але пры гэтым заўсёды памяталі пра яго прафесіяналізм і патрыятызм у адносінах да экскурсійнай справы.

8-2016-04-27-5--0232pb.jpg

Выдатным прадстаўніком крыху маладзейшага пакалення экскурсаводаў з’яўляецца Алесь Варыкіш.

9-2008-06-28_2210pb.jpg

Больш пятнадцаці год прайшло пасля гэтай экскурсіі “Каранацыя Міндаўга ў Навагрудку”, а мы дагэтуль памятаем, як гарэлі вочы ў турыстаў…

10-2008-06-28_2276pb.jpg

Фёдар Міхееў ў ролі караля Міндаўга глядзеўся выдатна. І было зразумела, што гэтую жывую гісторыю турысты не забудуць ніколі…

11-2008-06-28_2294pb.jpg

А першай кнігай, якую надрукавала наша выдавецтва “Рыфтур”, быў даведнік Васіля Грыня «Заслаль, Крево, Гольшаны».

12-12.jpg

Васіль яшчэ і цудоўны музыка, захавальнік аўтэнтычных паляшуцкіх песен.

14 Т.Хамянкова 2.jpg

З маладых экскурсаводаў хочацца нагадаць Таццяну Хамянкову і Паўла Каралёва. Дзякуючы Таццяне на “Планеце Беларусь” мы стварылі сайт “Адраджэнне Сёмкава”, яна ініцыявала цэлы шэраг мерапрыемстваў у гэтым куточку Беларусі.

15 П.Каралё.jpg

У Паўла Каралёва свой праект – “Куфар старажытнасцяў” – і піша ён цудоўна, як Анатоль Варава або Таццяна Хвагіна.

16-2007-09-28_1452pb.jpg

А гэта ўжо гістарычны здымак – наша рэдакцыя на радзіме Францішка Багушэвіча, 2007 год.

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі …» – з такімі словамі звяртаўся ён да беларусаў ў прадмове да сваёй кніжкі «Дудка беларуская».

Прайшло больш за сто трыдцаць гадоў з моманту публікацыі кнігі, а зварот Францішка Багушэвіча застаецца актуальным.

17 Хвагина и туристы.jpg

Са святам, сябры!



Самые популярные Самые обсуждаемые