Ад археалогіі Белавежскай пушчы да краснапольскай керамікі: падзеі апошніх дзён лета

Автор: Таццяна Хамянкова
Фото: из открытых источников

Набліжаюцца апошнія выходныя лета 2021 года, а фестывальнае жыццё пакуль што не змяншае маштабаў. Геаграфія мерапрыемтваў па-ранейшаму ўражвае: Белавежская пушча, Аўгустоўскі канал, Дзятлаўшчына, Кушляны пад Смаргонню, Мінскі раён і сталіца, Краснапольшчына…

Самыя "заходнія" мерапрыемствы гэтага лета адбудуцца ў Белавежскай пушчы і на Аўгустоўскім канале. У пушчы пройдзе "Дзень жывой археалогіі", свята ў падтрымку пашыранай экспазіцыі пушчанскага музея археалогіі. Здаецца неверагодным, але ўдзельнікам прапануецца перанесціся ў машыне часу ад нашых дзён да старажытных часоў!

los-priroda-progulka-tuman-vodoem-les_1330.jpg

Нягледзячы на ўсе складанасці, працягвае жыць і радаваць удзельнікаў трансмежны фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў". У гэтым годзе арганізатары абяцаюць не толькі традыцыйнае тэатралізаванае шэсце ад шлюза да галоўнай сцэны, але і багата сюрпрызаў.

c8cb35e4a9bb386d83e7e36c25b1de68.jpg

Апроч сустрэчы на Аўгустоўскім канале ў гэтыя выходныя на Гродзеншчыне чакаюць аматараў вырабаў з ільну на адпаведным свяце ў Дзятлаўскім раёне і прыхільнікаў творчасці Францішака Багушэвіча на "Кушлянскім фэсце".

Гэтым часам у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе фестываль "Над Менкай". Мерапрыемства «Над Менкай» – фестываль розных эпох, дзе вас чакаюць шматлікія аб’яднанні гістарычнай рэканструкцыі ад Сярэднявечча да клубаў рэканструкцыі XVII-XVIII стст. Падчас фестываля вы даведаецеся пра вайсковыя і свецкія традыцыі нашых продкаў, а таксама пазнаёміцеся з народным побытам, спевамі і танцамі XIX стагоддзя.

4.jpg

Яскравы і папулярны фестываль "Вытокі. Крок да Алімпу" гэтым летам ужо прымалі ў Лідзе, Оршы, Кобрыне, Мазыры, Бабруйску і Салігорску. У сталіцы ў выходныя адбудзецца заключны этап мерапрыемства.

5.jpg

Аматараў традыцыйнай беларускай культуры чакаюць на самым усходнім мерапрыемстве гэтых дзён – свяце народных рамёстваў "Краснапольскі глечык".

01.jpg

Завяршаецца спякотнае лета, поўнае яскравых фестываляў і святаў, але культурнае жыццё працягваецца! Наперадзе сустрэчы у межах духоўна-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святыняў", выбітнае вандроўнае свята "Дзень беларускага пісьменства" і шэраг іншых цікавых восеньскіх мерапрыемстваў.

 

Падрабязней в разделе События.



Самые популярные Самые обсуждаемые