Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе “Даліна Утульнасці”. Канферэнцыя была прысвечана 250-годдзю заснавання Семкаўскага палаца і 100-годдзю прыезда ў Сёмкава Якуба Коласа. Ініцыятарам і арганізатарам канферэнцыі выступіла кіраўнік Сёмкаўскага філіяла рэспубліканскага фонда развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды “Планета без межаў” Таццяна Хамянкова.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся старшыня фонда “Планета без межаў” фотамастак Сяргей Плыткевіч. Ён сказаў, што пабудаваць моцную незалежную дзяржаву можна толькі тады, калі жыхары краіны памятаюць сваю гісторыю, паважаюць знакамітых продкаў і робяць усё магчымае, каб захаваць гістарычныя помнікі і мясціны. Палацава-паркавы комплекс “Сёмкава” – унікальнае месца на тэрыторыі Беларусі. І вельмі цудоўна, што ёсць людзі, якія прыкладаюць намаганні для яго адраджэння.
Канферэнцыя праходзіла на фоне фотавыставы Анатоля Кухарчука "Высветы" і малюнкаў Уладзіміра Буракова.
Канферэнцыя пачалася з выступлення рэстаўратара, калекцыянера і мецэната Ігара Сурмачэўскага.
Ён расказаў дэтэктыўную гісторыю выратавання цудатворнага абраза Божай Маці з дубраўскага касцёла Ўнебаўзяцця Дзевы Марыі.
Вось так дубраўскі касцёл выглядае зараз. Але галоўны абраз памерам паўтара метры на метр двадцаць, які, як высветлілася, быў замоўлены мінскім ваяводам Адамам Хмарай, захаваўся! І зараз Ігар Сурмачэўскі займаецца яго рэстаўрацыяй…
Святлена Немагай, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства ў Інстытуце сучасных ведаў, расказала пра апошні шлях Адама Хмары. Яна прадставіла падрабязнае апісанне тых мерапрыемстваў, якія былі арганізаваны пасля смерці мінскага ваеводы і да яго пахавання ў крыпце Дубраўскага касцёла.
Вельмі цікавым быў выступ кандыдата культуралогіі, экскурсавода Наталлі Шчарбаковай. Яна распавяла пра багатую музычную культуру Беларусі ў XVIII – XIX стагоддзях.
Вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец расказала, як дзіўным чынам Сёмкаў Гарадок звязаны з прадстаўнікамі сям’і Багдановічаў. Яна прывяла такія факты, што пры жаданні можна зрабіць некалькі гістарычных матарыялаў.
Вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літатургага музея Янкі Купалы Павел Каралёў, як заўсёды, выступаў артыстычна і эмацыянальна, ён расказаў пра прыгоды Янкі Купалы ў Сёмкаве, пра яго працу на бровары і пачатак літаратурнай дзейнасці.
Вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Іван Дубовік падзяліўся некаторымі думкамі пра выкарыстанне сімуляцый петляў часу і паралельнай рэчаіснасці ў асветніцкай працы музея.
Гісторык, архівіст, пісьменнік Зміцер Дрозд падзяліўся інфармацыяй, як ён ствараў генеалагічнае дрэва сям’і Высоцкіх з Сёмкава і Чучаноў. Як высветлілася, часам зрабіць гэта на тэрыторыі Беларусі вельмі і вельмі складана.
Пасля завяршэння навукова-практычнай канферэнцыі Таццяна Хамянкова правяла для яе ўдзельнікаў экскурсію па палацава-паркаваму комплексу.
Вось так палац у Сёмкаве выглядаў калісьці.
Вось такія вокны мае зараз…
Але удзельнікі канферэнцыі былі настроены аптымістычна.
Дадаваў аптымізму і мясцовы жыхар Вермут, які суправаджаў нас пад час экскурсіі.
Паводзіў ён сабе па-гаспадарску.
І стаў адным з герояў сюжэта, калі ўдзельнікі канферэнцыі вырашылі сфатаграфавацца ў тым месцы, дзе быў зроблены здымак Якуба Коласа з мясцовымі дзяўчынкамі.
Таццяна Хамянкова прадставіла калегам экалагічную сцежку, адкрыццё якой адбудзецца пад час фестывалю Х_мара у бліжэйшыя выхадныя.
З моманту ўсталявання інфармацыйных стэндаў не прайшло і два тыдні, а па выяве Напалеона Орды ўжо можна меркаваць пра адносіны некаторых мясцовых жыхароў да ініцыятывы Таццяны Хамянковай і яе аднадумцаў, якія мараць пра адраджэнне Семкава.
У пачатку двадцатых гадоў мінулага стагоддзя палац і бровар былі разрабаваны, усе мастацкія каштоўнасці выкрадзены або знішчаны. Зараз красці няма чаго, але можна кінуць камень у стэнд. Таму яго і зрабілі антывандальным…
Але валанцёры сёмкаўскага філіяла фонда “Планета без межаў” спадзяюцца, што Сёмкаўскі палац атрымаецца аднавіць і ён будзе выглядаць не горш, чым на карціне Марыі Каралёвай…
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....