Ад пісьменства да экстрыму: агляд падзей на пачатак восені

Автор: Таццяна Хамянкова
Фото: з адкрытых крыніц

Першага верасня хвалюючы дзень не толькі для школьнікаў і іх бацькоў, але і для ўдзельнікаў міжнароднай духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Сёлета экспедыцыя выпраўляецца ў шлях менавіта ў гэты дзень. Наперадзе 5 дзён шчырай малітвы за Беларусь і руплівай асветніцкай працы ў гарадах і вёсачках Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Лунінецкага, Салігорскага, Слуцкага, Уздзенскага і Капыльскага раёнаў.

фота-1_984.jpg

Галоўнае мерапрыемтва экспедыцыі і будучых выходных – Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе свята адбудзецца ў г. Капыль Мінскай вобласці. У праграме: цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і гашэнне канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVIII Дню беларускага пісьменства; адкрыццё помніка Цішку Гартнаму (Жылуновічу Дзмітрыю Фёдаравічу); адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай сталіцам Дня беларускага пісьменства; адкрыццё алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна, Фестываль кнігі і прэсы.

фота 2.jpg

З надыходам восені заўважна павялічваецца колькасць мерапрыемстваў у памяшканнях. З 1 па 29 верасня сталічныя кінатэатры чакаюць гледачоў на сусветныя прэм’еры, з 3 верасня адразу некалькі пляцовак сталіцы будуць прымасць фестываль “Арт-Мінск 2021”, а ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета пройдзе прэм’ера опернага спектакля “Дзікае паляванне караля Стаха”.

фота-3.jpg

фота 4.jpg

Тым не менш чакаецца, што першыя выходныя восені будуць яшчэ спрыяльнымі для правядзення мерапрыемстваў на адкрытым паветры. Палітра прапанаваных варыянтаў яркая і непаўторная: завяршэнне сезону мерапрыемтсваў у Верхнім горадзе, фестываль VULITSA EZHA ў Цэнтральным батанічным садзе, аматараў экстрыма чакаюць у Вілейскім раёне на фестывалі TROLLEY 2021, а царкоўнага звону – у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэтэктуры і быта.

фота-5_984.jpg

фота 6.jpg

Тым часам працягваецца прыём заяявак на фотаконкурс “Паркі Нясвіжа”, арганізатарамі якога з’яўляюцца Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” разам з РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”. Завяршэнне прыёму заяў 24 лістапада 2021 года.

фота 7.jpg

Больш падрабязна пра падзеі.



Самые популярные Самые обсуждаемые