Ад “Яблычнага фэсту” да “Іўеўскага памідора”

Автор: Таццяна Хамянкова
Фото: Сяргея Плыткевіча, з адкрытых крыніц

Каша з сякеры і памідорныя баі, традыцыі ткацтва, цяслярства і вырабу валёнак: куды паехаць на брычцы ці паляцець на самалёце ў бліжэйшыя выходныя?

1.jpg

Першым прымае эстафету дабрачынны плэнер “Заслаўскі Спас”. Кожны ўдзельнік і мастак зробіць свой унёсак у справу дапамогі маленькім жыхарам Заслаўя, хворым на анкалогію.

фота 1.jpg

З 19 па 29 жніўня пройдзе міжнародны экалагічны валанцёрскі летнік “Замкі Беларусі”. У гэтым годзе валанцеры будуць дабраўпарадкоўваць тэрыторыю былога іезуіцкага калегіума ў г. Нясвіж.

2 a71a61a15eaf866f9f103b8176b1e592 (2).jpg

Трыста гадоў таму, яшчэ ў XVIII стагоддзі, менавіта дзякуючы кірмашу да дня святой Ганны мястэчка Зэльва стала вядомым купцам і гандлярам з усяго свету. Тагачасныя зэльвенскія кірмашы саступалі толькі лейпцыгскім. Традыцыя кірмашу была адноўлена ў 2001 годзе. Сёлета фестываль чакае гасцей на вялікі юбілейны фестываль.

фота 2.jpg

Турыстаў запрашае і гасцінны Дрыбін. Сустрэча з легендарным Дрыбшам, наведванне “таржковых крамніц”, удзел у майстар-класах, гульня з валёнкамі “Дрыбінскія бусавы” і іншае у праграме свята.

фота 3.jpg

Каша з сякеры бывае не толькі ў казках! 22 жніўня жыхары Шчучынскага раёна запрашаюць на свята сякеры. Там жа можна будзе больш даведацца пра традыцыі беларускага цяслярства.

3-DJI_0750pb_1330.jpg

А ў самім Шчучыне гэтыя часам збяруцца прыхільнікі неба на авіяцыйным свяце AVIADRIVE.

фота-4.jpg

Гэтым часам у Столінскім раёне зямную прастору будуць асвойваць брычкі і вершнікі на конях. Фестываль “Палесская ніва” – гэта фактычна рэспубліканскія спаборніцтвы па конным спорце!

5.jpg

Жадаючых паспрыяць адраджэнню і развіццю беларускага народнага ткацтва чакаюць на фестывалі “Матчыны кросны” у Старых Дарогах.

Аматараў дэгустацый у гэтыя выходныя запрашаюць на святы: сыра ў Жупранах і бульбы ў Малой Бераставіцы; фестывалі “Іўеўскі памідор” і “Яблычны фэст” у Шаркаўшчыне.

фота-5.jpg

Падрабязней пра падзеі.



Самые популярные Самые обсуждаемые